Мэц: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выбітнасьці: артаграфія
абнаўленьне зьвестак
Радок 15: Радок 15:
|Мясцовая назва =
|Мясцовая назва =
|Адміністрацыйная адзінка = Рэгіён
|Адміністрацыйная адзінка = Рэгіён
|Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Лятарынгія]]
|Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Эльзас — Шампань-Ардэны — Лятарынгія]]
|Адміністрацыйная адзінка2 = Дэпартамэнт
|Адміністрацыйная адзінка2 = Дэпартамэнт
|Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Мазэль (дэпартамэнт)|Мазэль]]
|Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Мазэль (дэпартамэнт)|Мазэль]]
Радок 26: Радок 26:
|Плошча = 41,94
|Плошча = 41,94
|Вышыня =
|Вышыня =
|Колькасьць насельніцтва = 122 838
|Колькасьць насельніцтва = 118 634
|Год падліку насельніцтва = 2008
|Год падліку насельніцтва = 2013
|Шчыльнасьць насельніцтва =
|Шчыльнасьць насельніцтва =
|Колькасьць двароў =
|Колькасьць двароў =
Радок 51: Радок 51:
|Колер = {{Колер|Францыя}}
|Колер = {{Колер|Францыя}}
}}
}}
'''Мэц''' ({{мова-fr|Metz}}, {{мова-de|Metz}}) — [[горад]] на паўночным усходзе [[Францыя|Францыі]], адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта [[Мазэль (дэпартамэнт)|Мазэль]] і рэгіёна [[Лятарынгія]]. Насельніцтва складе 122 838 чалавека, паводле дадзеных на [[2008]] году.
'''Мэц''' ({{мова-fr|Metz}}, {{мова-de|Metz}}) — [[горад]] на паўночным усходзе [[Францыя|Францыі]], адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту [[Мазэль (дэпартамэнт)|Мазэль]] у рэгіёне [[Эльзас — Шампань-Ардэны — Лятарынгія]] (да 1 студзеня 2016 ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну [[Лятарынгія]]). Насельніцтва складе 118 634 чалавекі, паводле дадзеных на [[2013]] год.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 80: Радок 80:
* [http://www.mairie-metz.fr/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.mairie-metz.fr/ Афіцыйны сайт]


{{Накід:Геаграфія}}
{{Накід:Францыя}}


[[Катэгорыя:Гарады Францыі]]
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]]

Вэрсія ад 18:54, 31 студзеня 2016

Мэц
Metz
Мэц
Герб Мэцу
Рэгіён: Эльзас — Шампань-Ардэны — Лятарынгія
Дэпартамэнт: Мазэль
Плошча: 41,94 км²
Насельніцтва: 118 634 (2013)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 57000
Геаграфічныя каардынаты: 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д. / 49.12028; 6.17778Каардынаты: 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д. / 49.12028; 6.17778
Мэц на мапе Францыі
Мэц
Мэц
Мэц
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.mairie-metz.fr/

Мэц (па-француску: Metz, па-нямецку: Metz) — горад на паўночным усходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Мазэль у рэгіёне Эльзас — Шампань-Ардэны — Лятарынгія (да 1 студзеня 2016 ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Лятарынгія). Насельніцтва складе 118 634 чалавекі, паводле дадзеных на 2013 год.

Гісторыя

Селішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені мэдыёматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (лац. Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. У 511751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імпэрыі стаў сталіцай уладаньняў Лётара.

Між 1180 і 1210 гадамі Мэц квітнеў ў якасьці вольнага імпэрскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец XV стагодзьдзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасьць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, францускі кароль Генрых II Валюа падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Па выніках Трыццацігадовай вайны ўсе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Мэца немцамі доўжылася 52 дні.

З 1871 па 1918 і 19401944 гады Мэц уваходзіў у склад Нямеччыны. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Сэбастыян Вабан ў свой час пісаў каралю, што «крэпасьці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мэц — дзяржаву ўвогуле. Нямецкая адміністрацыя пажадала зьнесьці ўмацаваньні й пракласьці на іхнем месцы бульвары й набярэжныя. З старажытных умацаваньняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і ягоныя спальныя раёны набылі пасьля Другой сусьветнай вайны. І сёньня па архітэктуры можна адрозніць «францускі» й «нямецкі» Мэц.

Выбітнасьці

З архітэктурных помнікаў Мэца найбольшай вядомасьцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, опэрны тэатар сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базыліка Сэн-П’ер-о-Нонэн, пабудаваная ў канцы III— пачатку IV стагодзьдзя і сабор Сьвятога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць ня толькі вітраж XIIIXIV стагодзьдзяў, але й працы авангардытаў XX стагодзьдзя Марка Шагала й Жака Віёна. Пэрыяд нямецкага валадарства наклаў свой ​​адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асьвячоны ў 1904 годзе ў прысутнасьці кайзэра Вільгельма II. З 12 траўня 2010 у Мэцы зьявілася яшчэ адна выбітнасьць: першая ў Францыі філія парыскага Цэнтру культуры і мастацтва Пампіду.

Галерэя

Цікавыя факты

Вонкавыя спасылкі

Мэцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў