Летні час: розьніца паміж вэрсіямі
д год, р. скл. -у |
д (Script) File:UTC World.png → File:DaylightSaving-World-Subdivisions.png POV version |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл: |
[[Файл:DaylightSaving-World-Subdivisions.png|324пкс|значак|Сінім колерам пазначаныя раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час. Аранжавым — дзе пераход быў скасаваны.]] |
||
'''Летні час''' — час, ссунуты на 1 [[гадзіна|гадзіну]] наперад адносна часу, прынятага ў гэтым [[часавы пояс|часавым поясе]]. Часам нармалёвы паясны час завуць «[[зімовы час|зімовым]]», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным. |
'''Летні час''' — час, ссунуты на 1 [[гадзіна|гадзіну]] наперад адносна часу, прынятага ў гэтым [[часавы пояс|часавым поясе]]. Часам нармалёвы паясны час завуць «[[зімовы час|зімовым]]», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным. |
Вэрсія ад 02:38, 9 кастрычніка 2014
Летні час — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Часам нармалёвы паясны час завуць «зімовым», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным.
Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні пэрыяд з мэтай эканоміі электраэнэргіі на асьвятленьне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.
У Расеі пераход на летні час упершыню быў ажыцьцёўлены ў ліпені 1917 году і дзейнічаў да 1930 году, калі стрэлкі гадзіньнікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад адносна пояснага часу. Гэты час звалі «дэкрэтным», бо ён быў уведзены Дэкрэтам Саўнаркама 16 чэрвеня 1930 году. З 1981 году ў СССР ізноў стаў рэгулярна ўводзіцца летні час.
У цяперашні час у паўночным паўшар’і летні час выкарыстоўваецца ў ЗША, Канадзе, краінах Эўропы, Расеі. У паўднёвым паўшар’і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Парагваі, Бразыліі, Чылі. Прыэкватарыяльныя краіны не карыстаюцца летнім часам.
У Расеі і Эўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзінавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход зьдзяйсьняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.
У ЗША і Канадзе пераход на летні час зьдзяйсьняецца ў першую нядзелю красавіка ў 2:00, і вяртаецца назад у апошнюю нядзелю кастрычніка, таксама ў 2:00. З 2007 году, аднак, правілы зьмяніліся, і перавод стрэлак адбыўся ў другую нядзелю сакавіка з вяртаньнем у першую нядзелю лістапада. Варта зазначыць, што не па ўсёй тэрыторыі Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, на паўночным-захадзе канадзкай правінцыі Антарыё жыхары адмаўляюцца пераводзіць стрэлкі ўлетку.
З-за ўжываньня летняга часу на тэрыторыі Расіі, расейцы жывуць са зрухам у +2 гадзіны у дачыненьні да паяснога часу. Зрух у 2 гадзіны выкліканы тым, што на тэрыторыі Расіі дзейнічае так званы «дэкрэтны час», які адрозьніваецца ад паяснога на +1 гадзіну. Летні час дадае яшчэ +1 гадзіну да дэкрэтнага часу, што ў суме складае +2 гадзіны ў дачыненьні да паяснога часу.
Спасылкі
- Мапа краінаў, якія пераходзяць на летні час і даты пераходу (па-ангельску)