Кастусь Езавітаў: розьніца паміж вэрсіямі
д шаблён |
д націскі |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
| прэм'ер-міністар2 = |
| прэм'ер-міністар2 = |
||
| прэзыдэнт2 = |
| прэзыдэнт2 = |
||
| дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|5|11|1893 |
| дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|5|11|1893}} |
||
| месца_нараджэньня = [[Дзьвінск]], [[Расейская імпэрыя]] |
| месца_нараджэньня = [[Дзьвінск]], [[Расейская імпэрыя]] |
||
| дата_сьмерці = {{Памёр|23|5|1946}} |
| дата_сьмерці = {{Памёр|23|5|1946}} |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
| узнагароды = |
| узнагароды = |
||
}} |
}} |
||
''' |
'''Касту́сь Бары́савіч Езаві́таў''' ({{ДСС|[[17 лістапада]]|[[1893]]|5 лістапада}}, [[Дзьвінск]], цяпер [[Латвія]] — [[23 траўня]] [[1946]], [[НКУС БССР]], [[Менск]], [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: ''Кастусёнак''; ''К-нак''; ''К. Е.''; ''К. Ез.'' |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
* {{кніга|аўтар = Чэмер А. [Анішчык А.]|частка = |загаловак = Партрэты|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Вільня|выдавецтва = |год = 2001|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }} |
* {{кніга|аўтар = Чэмер А. [Анішчык А.]|частка = |загаловак = Партрэты|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Вільня|выдавецтва = |год = 2001|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
⚫ | |||
{{Commonscat|Kanstancin Jezavitaŭ}} |
{{Commonscat|Kanstancin Jezavitaŭ}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]] |
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]] |
||
[[Катэгорыя:Міністры па вайсковых справах БНР]] |
[[Катэгорыя:Міністры па вайсковых справах БНР]] |
Вэрсія ад 21:57, 25 сьнежня 2013
Кастусь Езавітаў | |
Міністар па вайсковых справах БНР | |
---|---|
21 лютага 1918 — травень 1918 | |
Вайсковы міністар ва ўрадзе Беларускай Цэнтральнай Рады | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 лістапада 1893 Дзьвінск, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
23 траўня 1946 Менск, БССР |
Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада |
Адукацыя: | |
Касту́сь Бары́савіч Езаві́таў (17 лістапада [ст. ст. 5 лістапада] 1893, Дзьвінск, цяпер Латвія — 23 траўня 1946, НКУС БССР, Менск, СССР) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камэндантам Менску. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэсу і дзейнасьць па стварэньні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.
Пасьля адступленьня бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).
У 1919—1920 гадох быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне генэрал-маёра.
У 1921—1944 гадох жыў у Рызе, узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).
У Другую сусьветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі 23 траўня 1946, паводле іншых зьвестак расстраляны.
Творчасьць
Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.
Літаратура
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Герасімаў В. Да праўды светлай, братка, йдзі!. — Полымя №2. — 1994.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Міхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцін Езавітаў: матэрыялы да біяграфіі. — Маладосць №1. — 1995.
- Чэмер А. [Анішчык А.] Партрэты. — Вільня: 2001.
Вонкавыя спасылкі
Кастусь Езавітаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Памерлі 23 траўня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Вайскоўцы БНР
- Міністры па вайсковых справах БНР
- Міністры БНР
- Беларускія генэралы
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу
- Беларусы ў Латвіі
- Нарадзіліся ў Дзьвінску
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі ў Менску
- Памерлі ад сухотаў