Расьціслаў (князь): розьніца паміж вэрсіямі
д →Жыцьцяпіс: стыль |
д Bot: Migrating 19 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q347148 (translate me) |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Баварыі]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Баварыі]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 9 стагодзьдзі]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 9 стагодзьдзі]] |
||
[[bg:Ростислав (Великоморавия)]] |
|||
[[ca:Rastislau I de la Gran Moràvia]] |
|||
[[cs:Rostislav]] |
|||
[[de:Rastislav]] |
|||
[[en:Rastislav]] |
|||
[[es:Ratislav I]] |
|||
[[fr:Rastislav]] |
|||
[[id:Rastislav]] |
|||
[[hu:Rasztiszláv morva fejedelem]] |
|||
[[mk:Ростислав (кнез)]] |
|||
[[nl:Rastislav]] |
|||
[[ja:ラスチスラフ]] |
|||
[[pl:Rościsław (książę wielkomorawski)]] |
|||
[[ru:Ростислав (князь Великой Моравии)]] |
|||
[[sk:Rastislav (knieža)]] |
|||
[[sr:Растислав (кнез)]] |
|||
[[sh:Rastislav (knez)]] |
|||
[[uk:Ростислав (князь великоморавський)]] |
|||
[[zh:罗斯季斯拉夫 (大摩拉维亚)]] |
Вэрсія ад 13:12, 9 сакавіка 2013
Расьціслаў Rastislav | |
князь | |
---|---|
Абраз князя Расьціслава | |
князь вялікамараўскі | |
Папярэднік | Моймір I |
Наступнік | Славамір |
князь нітранскі | |
Папярэднік | Моймір I |
Наступнік | Сьвятаполк I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 820, Маравія |
Памёр | 870, Баварыя |
Дынастыя | Мойміравічы |
- У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Расьціслаў.
Расьцісла́ў (па-славацку: Rastislav, па-чэску: Rostislav, таксама Rastic, Rasticlao, Rastislaus; *?, Маравія — † пасьля 870, Баварыя) — другі вялікамараўскі князь. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь Бізантыі Кірыл і Мятод, якія заклалі пачаткі славянскае пісьмовасьці. Расьціслаў быў кананізаваны Чахаславацкай праваслаўнай царквой у кастрычніку 1994 року.
Жыцьцяпіс
Пастаўлены на сталец у 846 року каралём усходніх франкаў Людовікам Нямецкім, які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым ягоным дзядзькам Моймірам I. Першы час Расьціслаў пашыраў і ўмацоўваў сваю дзяржаву, заключыў хаўрусы з Баўгарскім царствам і Бізантыйскай імпэрыяй. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў баварскіх місіянэраў з краіны.
У 855 року войска Людовіка II уварвалася ў Вялікую Маравію і дайшло да самае крэпасьці Расьціслава (імаверна, Дзевін). Тут мараўцы спынілі наступ усходніх франкаў і перасьледавалі іх да берагоў Дунаю, разрабаваўшы памежныя землі Баварыі.
У 858 року Расьціслаў замірыўся з Карламанам, маркграфам Усходняе Маркі і сынам Людовіка Нямецкага. Дзякуючы гэтаму далучыў да тэрыторыі сваёй дзяржавы частку земляў сучаснае Вугоршчыны. У 861 року супольнае войска Карламана і Расьціслава пайшло вайной на Людовікава хаўрусьніка Прыбіну, які быў забіты ў гэтай выправе. Пасьля яго ўладаром Блятэнскага княства стаў сын Прыбіны, які перайшоў на бок Расьціслава.
У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у Вялікамаравіі і зьвярнуўся да Папы рымскага з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а бізантыйскія сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара Міхаіла III. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам Сьвятаполкам, князем удзельнага Нітранскага княства, так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды Кірылу і Мятода. Іхняя місіянэрская дзейнасьць мела закладнае значэньне для культурнага разьвіцьця ня толькі Вялікае Маравіі, але і ўсяе Ўсходняе Эўропы. Выявіўшы адсутнасьць у мясцовых жыхароў уласнае пісьмовасьці, Кірыл і Мятод вынайшлі для мараўцаў глаголіцу[1].
У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. Расьціслаў адрэагаваў няўдалай спробай забіць свайго пляменьніка, ды сам быў захоплены Сьвятаполкам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.
Па сьмерці Расьціслава ў Вялікай Маравіі пачалася барацьба за ўладу. Прэтэнзіі на сталец вылучыў Сьвятаполк, які ў выніку адолеў іншых кандыдатаў Людовіка, усходнефранскіх маркграфаў Вільгельма II і Энгельшалька I.
Крыніцы і заўвагі
- ^ Simon Franklin. Writing, Society and Culture in Early Rus, c.950-1300. — Cambridge University Press, 2002. — С. 188. — ISBN 9780521813815
Папярэднік Моймір I |
князь Вялікай Маравіі 846?—870 |
Наступнік Славамір |
Вонкавыя спасылкі
Расьціслаў (князь) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў