Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д →Біяграфія: вікілінкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся [[7 сьнежня]] [[1941]] году ў вёсцы [[Верхні Церабяжоў]] на [[ |
Нарадзіўся [[7 сьнежня]] [[1941]] году ў вёсцы [[Верхні Церабяжоў]] на [[Століншчына|Століншчыне]]. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі [[Лука (Столінскі раён)|Лука]] на Століншчыне ([[1958]]—[[1960]]). Служыў у ваенна-марскім флёце [[СССР]] (1961—1964). |
||
Вучыўся на філялягічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунівэрсытэту]] ([[1964]]—[[1970]]). Падчас вучобы ўзначальваў студэнцкі клюб, ладзіў канцэрты самадзейных калектываў унівэрсытэту, гастролі вядомых [[Вакальна-інструмэнтальны ансамбль|вакальна-інструмэнтальных ансамбляў]] ва ўнівэрсытэце. |
Вучыўся на філялягічным факультэце [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Белдзяржунівэрсытэту]] ([[1964]]—[[1970]]). Падчас вучобы ўзначальваў студэнцкі клюб, ладзіў канцэрты самадзейных калектываў унівэрсытэту, гастролі вядомых [[Вакальна-інструмэнтальны ансамбль|вакальна-інструмэнтальных ансамбляў]] ва ўнівэрсытэце. |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
У [[1981]] годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў [[2005]]. |
У [[1981]] годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў [[2005]]. |
||
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Уваходзіў у рэдакцыйны склад газэты «Балесы Полісься» ({{Мова-be|Галасы Палесься|скарочана}})<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://vytoki.net/?docs=00005037|загаловак = Балесы Полісься|фармат = |назва праекту = Вытокі|выдавец = |дата = 21 сакавіка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>. |
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Уваходзіў у рэдакцыйны склад газэты «[[Балесы Полісься]]» ({{Мова-be|Галасы Палесься|скарочана}})<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://vytoki.net/?docs=00005037|загаловак = Балесы Полісься|фармат = |назва праекту = Вытокі|выдавец = |дата = 21 сакавіка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>. |
||
Абіраўся старшынём [[Беларускі саюз фальклярыстаў|Беларускага саюзу фальклярыстаў]] на першым і другім зьездах у [[1992]] і [[1995]] гадох. Віцэ-старшыня [[Таварыства беларускай школы]]. Кандыдат філялягічных навук. |
Абіраўся старшынём [[Беларускі саюз фальклярыстаў|Беларускага саюзу фальклярыстаў]] на першым і другім зьездах у [[1992]] і [[1995]] гадох. Віцэ-старшыня [[Таварыства беларускай школы]]. Кандыдат філялягічных навук. |
Вэрсія ад 17:23, 21 сакавіка 2012
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ліцьвінка.
Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка (7 сьнежня 1941, Верхні Церабяжоў, Столінскі раён, БССР — 12 ліпеня 2007) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 сьнежня 1941 году ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна-марскім флёце СССР (1961—1964).
Вучыўся на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту (1964—1970). Падчас вучобы ўзначальваў студэнцкі клюб, ладзіў канцэрты самадзейных калектываў унівэрсытэту, гастролі вядомых вакальна-інструмэнтальных ансамбляў ва ўнівэрсытэце.
У 1971 годзе стварыў на філфаку першую ва ўнівэрсытэце лінгафонную лябараторыю[1]. Зь верасьня 1975 году перайшоў на выкладчыцкую работу на катэдру расейскай савецкай літаратуры філфаку, дзе выкладаў фальклёр.
У 1981 годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў 2005.
1987—2003 — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Уваходзіў у рэдакцыйны склад газэты «Балесы Полісься» (бел. Галасы Палесься)[2].
Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня Таварыства беларускай школы. Кандыдат філялягічных навук.
Пасьля выхаду на пэнсію ў 2006 плянаваў стварыць у родных мясьцінах на Століншчыне фальклёрна-этнаграфічны цэнтар заходнепалескай традыцыйнай культуры, аднак раптоўная сьмерць зашкодзіла зьдзяйсьненьню плянаў.
Пахаваны на могілках у роднай вёсцы.
Дасьледчая дзейнасьць
З 1964 году займаўся зьбіраньнем, дасьледаваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу. Пераважна на Палесьсі фальклярыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тысячаў тэкставых і 50 тысячаў аўдыёзапісаў фальклёру і матэрыялаў традыцыйнай культуры.
Падчас яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1985 па 2000 гады зь Беларускім тэлебачаньнем у рамках праграмы «Запрашаем на вячоркі» зроблены 246 відэафільмаў абрадава-сьвяточнай культуры, сярод якіх — усе важнейшыя самабытныя фальклёрна-этнаграфічныя зьявы Беларусі, а найбольшую каштоўнасьць маюць сьвяты і абрады Чарнобыльскага рэгіёну, многія зь якіх зьнішчаны ў выніку глябальнай катастрофы.
Васіль Ліцьвінка — аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклёру, больш 380 навуковых, вучэбна-мэтадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.
Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру пасьпяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».
Васіль Ліцьвінка зьяўляўся найбольш дасьведчаным знаўцам творчасьці Рыгора Шырмы, зь якім яго зьвязвалі сяброўскія адносіны. Плёнам гэтай сфэры інтарэсаў зьявіўся падрыхтаваны ім зборнік артыкулаў Р. Р. Шырмы «Песня — душа народа» (1976; 2-е выд. 1993) з камэнтарамі, бібліяграфіяй, летапісам жыцьця і творчай дзейнасьці Шырмы, а таксама кандыдацкая дысэртацыя «Р. Р. Шырма — фалькларыст», пасьпяхова абароненая Васілём Ліцьвінкам у 1984 г. у акадэмічным Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы[1].
Асноўныя працы
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Брэсцкай вобл. / (у суаўтарстве). — Мн.: 1973.
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Гомельскай вобласці / (у суаўтарстве). — Мн.: 1989.
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Мінскай вобласці / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 1995.
- Рыгор Шырма. Песня - душа народа. / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне I. — Мн.: 1976.
- Рыгор Шырма. Песня - душа народа. / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне II. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 348 с. — ISBN 9785340010704
- Васіль Ліцьвінка Р.Р.Шырма - фалькларыст. Аўт. дыс. канд. філ. навук.. — Мн.: 1984.
- Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Выданьне I. — Мн.: 1984.
- Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Выданьне II. — Мн.: 1988.
- Калыханкі і забаўлянкі. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 1992.
- Ліцьвінка Васіль Край Адамаў родны… Новагародчына.. — Мн.: 1992. — С. 231-297. — (У зб.:Школьны літаратурны вечар.).
- Васіль Ліцьвінка. Веснавыя святы і абрады.. — Мн.: 1995.
- Васіль Ліцьвінка. Зімовыя святкі.. — Мн.: 1995.
- Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для спецыяльнасцяў Беларускай акадэміі мастацтваў.. — Мн.: 1997.
- Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі. - Роднае слова, №№7-8. — Мн.: 1998.
- Спадчына маёй маці. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 1993.
- Ліцьвінка Васіль. Веснавыя святы і абрады.. — Мн.: 1995.
- Ліцьвінка Васіль. Зімовыя святкі.. — Мн.: 1995.
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне І. — Мн.: 1997.
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне ІІ. — Мн.: Беларусь, 1998. — 190 с. — ISBN 985-01-0055-9
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне ІІІ. — Мн.: 2001. — 190 с. — ISBN 985-01-0327-2
- Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Зборнік матэрыялаў Першай міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі, Мінск, 25-26.ІV.2003. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 2003.
- Ліцьвінка Васіль. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842—1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў.. — Мн.: 2004. — ISBN 985-464-594-0
- Ліцьвінка Васіль. Каляндар свят і абрадаў беларусаў (1994—2006).
Крыніцы і заўвагі
- ^ а б Мікола Антропаў Васіль Ліцьвінка. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загородье». Праверана 21 сакавіка 2012 г.
- ^ Балесы Полісься Вытокі Праверана 21 сакавіка 2012 г.
Літаратура
- Беларускі фальклор: энцыклапедыя. — Мн.: 2005 Т. 2. Л — Я.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
- Валянціна Аксак (18 ліпеня 2007) Памёр знаны беларускі фальклярыст Васіль Ліцьвінка. «Наша Ніва». Праверана 11 траўня 2009 г.
- Вечар памяці Васіля Ліцьвінкі. Блог «Этнаграфія Беларусі» (28 красавіка 2009). Праверана 11 траўня 2009 г.
- Навукова-творчы калектыў. Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ. Праверана 21 сакавіка 20012 г.