Балесы Полісься

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Балесы Полісься» (Галасы Палесься) — газэта згуртаваньня «Полісьсе», пачала выходзіць у 1988 на старонках газэты «Чырвоная Змена». З красавіка 1989 году газэта выходзіла як асобнае выданьне.

Склад рэдакцыі: Васіль Брыль, Васіль Літвінка, Мікола Мэнзар, Аляксандар Трушко, Мікола Шэляговіч. Друкаваліся матэрыялы, пераважна датычныя палескага рэгіёну, а таксама дзейнасьці згуртаваньня «Полісьсе» і палескага культурна-аўтанамічнага руху.

У ліпені 1989 году ва ўсесаюзным камітэце друку зарэгістравалася выданьне грамадзка-культурніцкага аб’яднаньня «Полісьсе» — газэта «Збудінне».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]