Соскава
Выгляд
Соскава | |
рас. Сосково | |
Дата заснаваньня: | 1734 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Арлоўская вобласьць |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 48665 |
Паштовы індэкс: | 303980 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′45″ пн. ш. 35°23′11″ у. д. / 52.74583° пн. ш. 35.38639° у. д.Каардынаты: 52°44′45″ пн. ш. 35°23′11″ у. д. / 52.74583° пн. ш. 35.38639° у. д. |
Соскава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Со́скава (па-расейску: Сосково) — сяло ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Соскаўскага раёну Арлоўскай вобласьці. Насельніцтва складае 1794 чалавекі паводле зьвестак за 2010 год. Сяло разьмешчана за 60 км на паўднёвы захад ад Арла па беразе ракі Шыр.
Мясцовая царква названая ў імя сьвятога Мікалая Цудатворца ўпершыню згадвалася ў ведамасьцях Арлоўскай эпархіі за 1734 год. Новы каменны храм з званіцай быў пабудаваны дзякуючы намаганьням вернікаў у 1810 годзе. У канцы 1920-х у царкве былі разбураны купалы і званіцы. Трывалыя сьцены храма ацалелі, на іх надбудавалі новы дах і тут разьмясьціліся ворганы кіраваньня савецкай улады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Соскава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Арлоўская вобласьць. Тэрытарыяльны падзел Расеі.
|