Салікамск
Салікамск | |||||
рас. Соликамск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1430 | ||||
Горад з: | 5 красавіка 1926 | ||||
Былая назва: | Усольле на Камскам, Усольле Камскае, Соль Камская. | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Пермскі край | ||||
Плошча: | 165,5 км² | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 95 828 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 579,02 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +7 34253 | ||||
Паштовы індэкс: | 618500 | ||||
АКАТУ: | 57 430 | ||||
Нумарны знак: | 59, 81, 159 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°38′0″ пн. ш. 56°46′0″ у. д. / 59.63333° пн. ш. 56.76667° у. д.Каардынаты: 59°38′0″ пн. ш. 56°46′0″ у. д. / 59.63333° пн. ш. 56.76667° у. д. | ||||
Салікамск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://adm.solkam.ru/ |
Саліка́мск — места ў Пермскім краі Расеі, адміністрацыйны цэнтар Салікамскага раёну. Мае насельніцтва 95 828 чалавек. Зьяўляецца трэцім местам паводле колькасьці жыхароў у Пермскім краі. Места Салікамск знаходзіцца ў складзе мескае акругі Салікамску.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места знаходзіцца на поўнач ад адміністрацыйнага цэнтру Пермскага краю места Перм на адлегласьці 202 км (па дарозе), 368 км (па чыгунцы). Каля места цякуць рэкі: Усолка, Баравая, якія далей упадаюць у раку Кама. Да места ідзе чыгунка зь Пярмі, дзе Салікамск зьяўляецца апошнім прыпынкам (тупіком). Маецца прыстань на вадасховішчы. Места займае плошчу 165,5 км².
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі аб Салікамску былі ў 15 стагодзьдзі. Каля 1430-х гадоў з Волагды (тады гэтае места было ў складзе Ноўгараду) прыехалі купцы, якія пачалі тут здабываць соль. Гэты промысел быў доўгі час галоўным заняткам месьцічаў. Назва места часта мянялася, але ва ўсіх назовах было слова “соль”. У 1506 годзе места назвалі – Усольле на Камскам, потым Усольле Камскае. З 17 стагодзьдзя места было вядомае пад назваю Соль Камская.
З 1472 году Салікамск далучаны да Маскоўскай дзяржавы (потым Расеі). У XVII стагодзьдзі пачынаецца здабыча й пераапрацоўка медзі. Места адначасова становіцца адным з найважнейшых месцаў гандлю паміж Расеяй, Сыбір’ю і Кітаем. Пасьля пашырэньня здабычы солі на ніжняй Волзе места Салікамск пачынае западаць і ў 19 стагодзьдзі пераўтвараецца ў мястэчка. Толькі 5 красавіка 1926 году Салікамск атрымаў статус места. У 1930—1940-х гадох места стала месцам бальшавіціх рэпрэсіяў. Нават зараз у ваколіцах места знаходзіцца шмат турмаў.
Мясцовыя ўлады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовыя ўлады Салікамскае мескае акругі маюць наступную будову:
- Мескі савет (Дума);
- Галава места;
Мэрам места з 2006 году зьяўляецца Сяргей Дзявяткаў.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Салікамск — адзін з найбуйнейшых прамысловых асяродкаў на поўначы Пермскага краю. Асноўныя заняткі тамтэйшых прадпрыемстваў — пераапрацоўка соляў (натравых і калевых) і руды (магнавай, трохі меднай і жалезнай), вытворчасьць угнаеньняў з соляў, дрэваапрацоўка зь лесу, што знаходзіцца навокал ад места. Ëсьць прадпрыемствы машынабудаваньня. Ёсьць вайсковая прамысловасьць. Ёсьць мясцовы мясакамбінат і малочны камбінат, але яны маюць значэньне толькі на тамтэйшым рынку.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Салікамск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў