Герб Салікамску
Герб Салікамску — знак мескае акругі Салікамск Пермскага краю Расеі. Быў зацьверджаны рашэньнем Салікамскае Думы 12 лютага 2009 году.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На залатым полі на зялёнай зямлі знаходзіцца чорны калодзеж (для здабычы солі). Пабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх ляжыць барабан з колам на правым слупе. Унутры калодзеж срэбраны, таксама срэбраныя вяроўка на барабане, разьлітая соль на калодзежы і вакол яго на зямлі.
Тлумачэньне гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- залатое поле — знак дабрабыту й росквіту места;
- срэбра, якое выкарыстоўваецца для выявы солі, азначае чысьціню мысьляў жыхароў места Салікамск, якія думаюць толькі аб годнасьці й славе сваёй зямлі;
- чорным колерам падкрэсьліваецца старажытнасьць заняткаў здабычы солі, бо дрэва, зь якога зрабілі калодзеж ад часу пачарнела.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы герб места Салікамск быў зацьверджаны 17 ліпеня 1783 году. За аснову цяперашняга гербу ўзялі гэты герб. У 1862 годзе быў трохі герб абноўлены, але асноўная частка была захаваная. У часы СССР герб быў адменены, а Салікамск страціў статус места (быў пераўтвораны ў вёску). Толькі 27 кастрычніка 1999 году быў адноўлены герб, які быў зацьверджаны ў 1783—1862 гадах.