Перайсьці да зьместу

Саамы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саамскі сьцяг

Саа́мы (раней таксама вядомыя пад назвай лапары́, або ляпля́ндцы) — карэнны народ, які налічвае прыкладна 60—70 тысячаў чалавек. Яны жывуць у Нарвэгіі (40 тысячаў), Швэцыі (20 тысячаў), Фінляндыі (6,5 тысячаў) і Расеі (2 тысячы). У Расеі жывуць у асноўным на Кольскім паўвостраве.

Саа́мы

Традыцыйна саамы былі напаўкачавымі паляўнічымі, рыбаловамі, займаліся аленегадоўляй.

Традыцыйны саамскі зруб

Сучасныя дасьледнікі лічаць, што слова саамы (Sámi) ёсьць запазычаньнем з прабалтыйскага *žēmē, што азначае 'зямля'[1][2][3].

Саамская сям’я ў пачатку XX ст.

На мініятуры з рукапісу XVII ст., які захоўваўся ў Сафійскай бібліятэцы (Вялікі Ноўгарад), «літва» пералічваецца пасьля «ляхаў», а «жмудзяне» пасьля «лаплянаў»[4].

Нямецкі гісторык Ёганэс Фохт(en) у 1828 годзе зьвяртаў увагу на тое, што ў старажытнасьці саамы займалі даволі вялікую тэрыторыю, а таксама на падабенства паміж самляндцамі, жамойтамі і семігаламі, назвы якіх ён зьвязваў менавіта з саамамі[a][5]. А гісторык і этнограф Павал Ёзэф Шафарык у 1835 годзе сьцьвярджаў лучнасьць назваў Samogitia (Жамойць) і Samojedi (самаеды), дзе першую частку назвы зьвязваў з саманазвай саамаў, а ў другой частцы бачыў пашыранае ў многіх назвах старажытных народаў слова Getae, Gitae — «зямля»[6].

  1. ^ ням. «Die weite Ausdehnung der Wohnsige der Westier in alter Zeit und die Große, welche früher dem Lande der Samen zugeschrieben wird, besonders bei den Skandinavischen Chronisten, lassen schon von selbst auf eine weite Ausdehnung des Samischen Volkes schließen. Auf eine Verwandtschaft der Samlander, Samaiten und Semgallen weisen aber außerdem auch Name, Sitte, Verfassung und Religion hin. Von dies sen letzteren hier weiter zu sprechen, ist nicht der geeignete Ort; der Name der Samen aber geht auch durch die beiden Benennungen Samaiten und Semgalen durch, denn Semgallen ist aus Semme und Gals, Galas, d. h. das Zeußerste, Ende, die Granze, zusammengesetzt, ebenso wie Widsemme, das Withland oder Widenland s. v. a. Gothenland, als Name des Lettlandes, welchen Namen man gewiß unrichtig durch Mittelland erklärt.»
  1. ^ Derksen R. Etymological Dictionary of the Slavic Inherited Lexicon. — Leiden: Brill, 2007. P. 542.
  2. ^ Hansen L. I., Olsen B. Hunters in Transition: An Outline of Early Sámi History. The Northern World: North Europe and the Baltic c. 400—1700 AD. Peoples, Economics and Cultures. Vol. 63. — Leiden: Brill, 2014. P. 36.
  3. ^ Sores Welat Demir. Sameland & Samenes Historie / (Lapland & History Of Sami / Sámpi & Lipun Historia / History Book by SWD). — SWD-Group, 2019. P. 340.
  4. ^ Покровский Н. В. Страшный суд в памятниках византийского и русского искусства. — Одесса, 1887. С. 39.
  5. ^ Voigt J. Geschichte Preussens. B. 3. — Königsberg, 1828. S. 65.
  6. ^ Шафарик П. И. Славянские древности. Т. 1, кн. 1. — М., 1837. С. 230—233, 246—247.