Рэната Салецл
Рэната Салецл | |
Дата нараджэньня | 9 студзеня 1962 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, сацыёляг, пісьменьніца, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Месца працы | |
Сябра ў | Славенская акадэмія навук і мастацтваў[d] |
Навуковы кіраўнік | Божыдар Дэбэняк[d] |
Рэната Салецл (па-славенску: Renata Salecl; нар. 1962 годзе, Словень-Градэц) — славенская філёзафка, сацыёляг і тэарэтык права. Яна зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Інстытута крыміналістыкі юрыдычнага факультэту Люблянскага ўнівэрсытэта і займае прафэсарскую пасаду ў Бэркбэк-каледжы Лёнданскага ўнівэырсытэту[1]. Салецл ёсьць запрошаным прафэсарам Лёнданскай школы эканомікі, дзе чытала лекцыі на тэму эмоцыяў і закону. Кожны год яна чытае лекцыі ў юрыдычнай школе імя Бэнджаміна Н. Кардоса па псыхааналізе і праве[2], а таксама вядзе курсы па нэўралёгіі і праве[3]. З 2012 году Салецл была запрошаным прафэсарам катэдры сацыяльных навук, здароўя і мэдыцыны Лёнданскага каралеўскага каледжа. Ейныя кнігі перакладзены на пятнаццаць моваў. У 2017 годзе была абраная чальцом Славенскай акадэміі навук і мастацтваў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Biographical details». School of Law, Birkbeck College.
- ^ «Visiting international faculty». Benjamin N. Cardozo School of Law.
- ^ «Course Number 7338: Neuroscience and law». Benjamin N. Cardozo School of Law.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэната Салецл. TED.