Перайсьці да зьместу

Рысь канадзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канадзкая рысь
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадДрапежныя
СямействаКаціныя
РодРысі
ВідКанадзкая рысь
Бінамінальная намэнклятура
Lynx canadensis
(Kerr, 1792)
Арэал
Арэал

Канадзкая рысь або Паўночнаамэрыканская рысь (Lynx canadensis Kerr, 1792), — від рысяў, якія насяляюць паўночнаамэрыканскую тайгу. Бліжэйшы сваяк рысі звычайнай (Lynx lynx).

Гэты від рысі напалову менш звычайнай: даўжыня яе цела 86-117 см, вышыня ў карку 60-65 см; маса 8-14 кг. У жывёлаў у няволі маса можа даходзіць да 20 кг у абодвух полаў.

Афарбаваньне поўсьці попельна-бурае, летам рудое адценьне; па асноўным фоне россыпы белых плямак, якія ствараюць ўражаньне прысыпанасьці сьнегам. Сустракаецца незвычайна сьветлая, «блакітная» афарбоўка.