Перайсьці да зьместу

Рона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Рона
Агульныя зьвесткі
Выток Rhone Glacier[d]
Вусьце Міжземнае мора
Краіны басэйну Швайцарыя, Францыя
Вобласьці Во, Жэнэва, Вале, Авэрнь — Рона — Альпы і Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Даўжыня 812 км
Плошча басэйну 98 тыс. км²

Рона — рака ў Швайцарыі і Францыі. Даўжыня 812 км, плошча басэйну 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнэўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізэр, Дзюранс. Сярэдні расход вады 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходзтва ніжэй за вусьце ракі Эн. Злучаная каналамі з Райнам, Мозэлем, Маасам, Сэнай, Люарай. У абход дэльты — канал ад Арлю да Марсэлю. На Роне — гарады Жэнэва (Швайцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ронасховішча мультымэдыйных матэрыялаў