Пэдра дэ Вальдывія
Выгляд
Пэдра дэ Вальдывія | |
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1497 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 25 сьнежня 1553 (56 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, канкістадор, палітык |
Подпіс | |
Пэ́дра дэ Вальды́вія (па-гішпанску: Pedro de Valdivia; каля 1500, Бадахас, Гішпанія — 25 сьнежня 1553, Тукапэль, Чылі) — гішпанскі канкістадор, першы губэрнатар Чылі.
Прымаў удзел у заваяваньні Пэру і Чылі гішпанцамі. У 1535—1537 гадох дайшоў да сярэдняй часткі Чылі. Вёў жорсткую барацьбу супраць араўканаў. У 1540 годзе паводле загаду Франсіска Пісара распачаў пакарэньне ўсёй тэрыторыі Чылі. У 1541 годзе заснаваў Сант’яга-дэ-Чылі. Пасьля 1548 году займаў пасаду намесьніка Чылі. У 1550 годзе на поўдні заснаваў горад Кансэпсьён, у 1552 — горад Вальдывія. Быў забіты араўканамі. Свае паходы і адкрыцьці апісаў у пісьмах да імпэратару Карла V.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэдра дэ Вальдывія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія Пэдра дэ Вальдывіі (гішп.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |