Прэгель
Выгляд
Прэґель лац. Pregiel | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Інструч[d] і Анграпа[d] |
Вусьце | Каралявецкая затока |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Калінінградзкая вобласьць |
Даўжыня |
|
Плошча басэйну | 15 500 км² |
Прэґель (па-расейску: Преголя, Преголь; старая пруская назва — Preigile, па іншых зьвестках ёсьць таксама варыянт Preigara; па-нямецку: Pregel) — рака ў Расеі, вусьце якой месьціцца ў месце Каралевец у Сьвежую затоку Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 123 км, плошча басэйну — 15 500 км².
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэґель ёсьць найдаўжэйшая рака, якая ляжыць цалкам у межах Калінінградзкае вобласьці. Выток зь места яднаньня Інстручу й Анґрапы, каля места Выструч. Шырыня Прэґелі ў Выстручы памерана 20 мэтрамі, ў Караляўце — 80 мэтрамі. Глыбіня разьніцца з 2—3 мэтраў у вышэйшым віры да 8—16 ў ніжэйшым.
Месты й мястэчкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс местаў ды мястэчак, якія месьцяцца якраз на Прэґелі:
• Тапіоў
• Вылява
• Выструч