Паўло Лі
Паўло Лі | |
Павло Лі | |
Імя пры нараджэньні | Павло Романович Лі |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1988[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 сакавіка 2022[2][3] (33 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Украіна |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 2003—2022 |
IMDb | ID nm2460720 |
Сайт | pashali.at.ua |
Паўло́ Лí (па-ўкраінску: Павло Романович Лі; 10 ліпеня 1988, Эўпаторыя, УССР — 6 сакавіка 2022, Ірпень, Украіна) — украінскі актор кіно і дубляжу, кампазытар, сьпявак. Вядомы таксама пад імем Паша Лі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Эўпаторыі. Бацька — Лі Раман Мікалаевіч, музыкант, скончыў Сімфэропальскую музычную навучальню па спэцыяльнасьці духавое мастацтва, інструмэнт — труба. Маці — Лі Марыя Васільеўна, майстарка спорту міжнароднага клясу па лыжным спорце, па адукацыі — харэографка[4].
Навучаўся ў Кіеве па спэцыяльнасьці «актор тэатру і кіно».
Працаваў у тэатры «Колесо», адначасова здымаўся ў кіно і рэкляме. Стаў адной з зорак першага фільму жахаў «Штольня» (2007) Любаміра Лявіцкага. Паралельна выступаў з вакальнымі нумарамі ў некаторых прэстыжных клюбах Кіева. Шырокая папулярнасць прыйшла да артыста з удзелам у шоў «Фабрыка зорак — 3» украінскай вэрсіі. Нягледзячы на тое, што ён пакінуў шоу не як пераможца, яго заўважылі Канстанцін Меладзэ і Настасься Прыходзька. Апошняя ўзяла яго пад сваё крыло разам з прадусарам Ігарам Ганчарэнкам. Так нарадзіўся праект пад простай назвай «Паша Лі»[5].
Загінуў 6 сакавіка 2022 году пад абстрэлам у Ірпені[6].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Адзін за ўсіх» (Один за всіх, 2003)
- «Штольня» (Штольня, 2006)
- «За ўсё табе дзякуй-3» (За все тобі дякую-3, 2008)
- «Звычайная справа» (Звичайна справа, 2012)
- «Цені незабытых продкаў» (Тіні незабутих предків, 2013)
- «SelfieParty» (2016)
- «Правіла бою» (Правило бою, 2017)
- «Спэцы» (Специ, 2017)
- «Сустрэча аднаклясьнікаў» (Зустріч однокласників, 2019)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://pashali.at.ua
- ^ В Ірпені під обстрілами загинув 33-річний український актор
- ^ Ismert ukrán tévésztár halt meg Irpiny bombázása során
- ^ Афіцыйная старонка Пашы Лі, https://pashali.at.ua/index/0-2
- ^ Павло Лі, KINO-TEATR.UA, https://kino-teatr.ua/uk/person/li-pavel-6054.phtml
- ^ В Ірпені під обстрілами загинув 33-річний український актор. Depo.ua, https://www.depo.ua/ukr/life/v-irpeni-pid-obstrilami-zaginuv-33-richniy-ukrainskiy-aktor-202203061432024
- ^ Павло Лі на сайті IMDb, https://www.imdb.com/name/nm2460720/