Перайсьці да зьместу

Пазыцыі ў баскетболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пазыцыі ў баскетболе: 1 — гульнёвы абаронца; 2 — атакуючы абаронца; 3 — лёгкі форвард; 4 — цяжкі форвард; 5 — цэнтравы.

Пазыцыі ў баскетболе ці амплюа, у асноўным тры: абаронца, форвард, цэнтравы. Больш дакладна гульцоў можна падзяліць на 5 катэгорыяў: гульнёвы абаронца, атакуючы абаронца, лёгкі форвард, цяжкі форвард і цэнтравы. Дадзеныя пазыцыі не рэгулююцца правіламі баскетболу і маюць фармальны характар. Збольшага пазыцыі заснаваныя па прынцыпе знаходжаньня на пляцоўцы: пярэдняя лінія і задняя[1].

Гульнёвы абаронца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыс Пол, гульнёвы зборнай ЗША

Гульнёвы абаронца (па-ангельску: Point Guard) ці першы нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Гульнёвы абаронца лепей за ўсіх бачыць поле, аналізуе месцазнаходжаньне нападаючых — і падчас прарыву і падчас пазыцыйнай атакі. Ён — дыспэтчар, распасоўшчык, які пачынае ўсе камбінацыі і ўмацоўвае аброну, страхуе каманду пры хуткіх адрывах.[2].

Для гульцоў гэтага амплюа характэрна выдатнае валоданьне мячом, хуткасьць (некаторыя гульнёвыя могуць паспрачацца з прафэсійнымі лёгкаатлетамі), спрытнасьць падчас праходу да колцаў, шмат хто валодае добрым скокам і могуць рабіць слэм-данк, як і больш высокія гульцы. Сярэдні рост гульнёвых абаронцаў — 175—190 см.

Калі баскетбол толкі рабіўся папулярным, мэтаю 1-га нумару было адно толькі розыгрыш камбінацыі ў пачатку атакі, але цяпер гульнёвы можа выконваць функцыі атакуючага абаронцы — так званыя «комбагарды». Яскравы прыклад такога гульца — Ален Айвэрсан, які з малым баскетбольным ростам (183 см), пачынаў кар’еру ў якасьці гульнёвага, але ў сапраўднасьці гуляў як 2-і нумар.

Самым тытуляваным гульцом на гэтай пазыцыі зьяўляецца Мэджык Джонсан (рост 6' 9") — ён атрымаў званьне самага каштоўнага гульца НБА (MVP) 3 разы за сваю кар’еру. Сярод іншых гульцоў з такой узнагародаю — Оскар Робэртсан, Ален Айвэрсан і Стыў Нэш.

Атакуючы абаронца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Атакуючы абаронца (Майкл Джордан)

Атакуючы абаронца (па-ангельску: Shooting Guard) ці другі нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Гульцы гэтага тыпу зазвычай вельмі хуткія, спрытныя, валодаюць выскомі скачком і ростам прыблізна 190—200 см (але ёсьць і ніжэйшыя). Атакуючы абаронца абавязкова павінен выдатна кідаць мяч зь сярэдняй і далёкай адлегласьці і хуткі дрыблінг. Галоўнаю мэтаю 2-га нумару зьяўляецца набор ачкоў, некаторыя зь іх могуць выступаць у якасьці гульнёвага (камбогард) ці лёгкага форварда (свынгмэн).

Шмат хто зь легендарных баскетбалістаў былі атакуючымі абаронцамі:

Сярод сучасных гульцоў НБА можна адзначыць:

Лёгкі форвард (па-ангельску: Small Forward) ці трэці нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Галоўнай мэтай для яго, як і для атакуючага абаронцы зьяўляецца набор ачкоў, але ў адрозьненьне ад абаронцаў, гульцы нападзеньня маюць больш высокі рост, а таму, лепей падбіраюць мяч і блякуюць кідкі. Сярэдні рост 195—210 см.

Цяжкі ці магутны форвард

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяжкі форвард (па-ангельску: Power Forward) ці чацьверты нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Галоўнаю мэтаю 4-га нумару зьяўляецца падбор (па-ангельску: rebound) мяча падчас нападу і абароны. Таму магутныя форварды павінны быць трывалымі і моцнымі фізычна. Сярэдні рост іх каля 200—210 см. Гульцы гэтага тыпу лёгка закідаюць мяч у кошык, але робяць яны гэта ня так, як менш высокія гульцы накшталт атакуючыя абаронцы.

Зь цягам часу стыль гульні на пазыцыі цяжкага форварда зьмяняўся, і можна сустрэць гульцоў якія набіраюць па 20—25 ачкоў за матч, і яшчэ пасьпяваюць гуляць у абароне: (Кэвін Гарнэт, Тым Данкан, Дырк Навіцкі), але і такіх, што цалкам займаюцца абаронаю і мала калі скончваюць атакі каманды: (Дэніс Родман, Бэн Ўолес).

Цэнтравы (па-ангельску: Center) ці пяты нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Самы высокі гулец у камандзе (рост 210—225 см), асноўнай мэта якога — гуляць пад кальцом. Некаторыя гульцы гэтага амплюа могуць яднаць з высокім ростам, атлетычнымі дадзенымі высокую рухомасьць і гуляць далей ад кошыка, займаючы пазыцыю цяжкога форварда, за што атрымалі назву цэнтарфорвард.

Прызнанымі майстрамі на пазыцыі цэнтравога лічацца — Ўілт Чэмбэрлен (шмат яго рэкордаў дасюль не пабіта, напрыклад, 100 ачкоў за адну гульню), Дуайт Говард (#12 «Лос-Анджалес Лэйкерз») і Яо Мін. Шакіл О’Ніл, Біл Расэл, Гакім Аладжувон, Карым Абдул-Джабар прызнаныя найлепшымі цэнтравымі за ўсе часы[3].

  1. ^ The Basketball Handbook (pg 14) (2004). Lee H. Rose ISBN 0-7360-4906-1 (анг.)
  2. ^ «Управление командой в баскетболе», Александар Гомельскі, Масква, Советская Россия, 1985
  3. ^ NBA.com: The NBA at 50