Падкарпацкае ваяводзтва
Падкарпацкае ваяводзтва | |||||
| |||||
Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка | Жэшаў | ||||
---|---|---|---|---|---|
Адміністрацыя ваяводзтва | Жэшаў, ul. Grunwaldzka 15 | ||||
Ваявода | Эва Ленярт | ||||
Адміністрацыя маршалка | Жэшаў, ul. Grunwaldzka 15 | ||||
Маршалак | Уладыслаў Ортыль | ||||
Плошча | 17 844 км² | ||||
Насельніцтва | 2 120 237 чалавек (на 1 студзеня 2006) | ||||
Шчыльнасьць насельніцтва | 118 чалавек/км² | ||||
Урбанізацыя | 40,44% | ||||
Нумарныя знакі | R |
Падкарпацкае ваяводзтва (па-польску: Województwo podkarpackie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае частку тэрыторыі гістарычнай краіны Малапольшчы. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Жэшаўскага, Пшэмыскага, Кросьненскага (цалкам), часткова Тарнобжацкага, ды Тарнаўскага.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёвай Польшчы, мяжуе з Украінай, Славаччынай і ваяводзтвамі: Люблінскім, Малапольскім, Сьвентакшыскім.
Сядзіба ваяводзкае ўлады — Жэшаў.
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Падкарпацкім ваяводзтве налічваецца 45 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету.
Паветы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падкарпацкае ваяводзтва складаецца з 25 паветаў — 21 земскіх і 4 гарадзкіх.
Гміны і населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад ваяводзтва ўваходзяць 159 гмін. Акрамя гарадоў, ёсьць 2164 населеныя пункты.