Осіецка-Баранская жупанія
Выгляд
Осіецка-Баранская жупанія | |
Osječko-baranjska županija | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Харватыя |
Статус | жупанія |
Адміністрацыйны цэнтар | Осіек |
Улучае | 7 гарадоў і 35 абшчынаў |
Найбольшы горад | Осіек |
Іншыя буйныя гарады | Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ, Белы Манастыр |
Жупан | Уладзімер Шышлягіч |
Афіцыйныя мовы | харвацкая |
Насельніцтва (2011) | 305 032[1] |
Шчыльнасьць | 73 чал./км² |
Плошча | 4155 км² |
Месцазнаходжаньне Осіецка-Баранскай жупаніі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | CET (UTC+1, летам UTC+2) |
Код ISO 3166-2 | HR-14 |
Тэлефонны код | +385 31 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Осіецка-Баранская жупанія (па-харвацку: Osječko-baranjska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі. Знаходзіцца на паўночным усходзе і мяжуе з Вугоршчынай і Сэрбіяй, а таксама з Вукаварска-Срэмскай, Пажэска-Славонскай і Віравіціцка-Падраўскай жупаніямі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Осіек. Акрамя яго ў жупаніі знаходзяцца гарады Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ і Белы Манастыр.
Згодна з вынікамі перапісу 2011 году ў жупаніі пражывае 305 032 чалавекі зь якіх:
- 262 004 чалавекі (ці 85,9%) — харваты;
- 23 657 чалавек (ці 7,8%) — сэрбы;
- 8249 чалавек (ці 2,7%) — вугорцы;
- 2293 чалавекі (ці 0,8%) — славенцы;
- 8829 чалавек (ці 2,9%) — іншыя нацыянальнасьці.