Няміга (станцыя мэтро)
Станцыя «Няміга» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1990 |
Тып плятформы | Астраўная |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Маб. апэратары | А1, МТС, Life:) |
Код станцыі | 217 |
Няміга (трансьліт.: Niamiha) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Станцыя знаходзіцца ў гістарычным цэнтры города Менска і названая па імені ракі Нямігі.
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалягічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Менска. Вялізарнае значэньне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзеныя нестандартныя канструктыўныя рашэньні па разьмяшчэньні тэхнічных памяшканьняў станцыі, умацаваньню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
Архітэктурна-мастацкае рашэньне падпарадкавана гістарычнай значнасьці месца разьмяшчэньня станцыі пры ўпадзеньні ў Сьвіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленьні інтэр'еру станцыі рэалізаваная тэма «драўлянага зруба» на калёнах і на сьценах пероннай залы ў спалучэньні з белым мармурам. Сьвяцільні нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асьвятлюць ладзьдзю як элемэнт, што зьвязвае мінулае і сучаснасьць.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Няміга (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў