Нюх
Нюх | |
Апісаньне | |
---|---|
Сыстэма | нюхавы аналізатар |
Функцыі | улоўлівае хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для фармаваньня нюху, у навакольным асяродзьдзі |
Лацінская назва | olfactus |
MeSH | P486 |
Анатамічная тэрміналёгія |
Нюх (лац. olfactus) — здольнасьць да ўспрыняцьця й адрозьніваньня пахаў[1], разнавіднасьць хемарэцэпцыі[2][3][4].
У людзей гэтая здольнасьць адбываецца, калі пах зьвязваецца з рэцэптарам у паражніны носа, перадаючы сыгнал празь нюхальную сыстэму[5]. Клюбочкі зьбіраюць сыгналы ад гэтых рэцэптараў і перадаюць іх у нюхальную цыбуліну (лац. bulbus olfactorius), дзе сэнсарная інфармацыя пачынае ўзаемадзейнічаць з часткамі мозгу, адказнымі за ідэнтыфікацыю паху, памяць і эмоцыі[6].
Ёсьць шмат розных прычын зьмены, адсутнасьці альбо парушэньня нармальнага нюху, і яны могуць уключаць у сябе пашкоджаньне носа альбо нюхальных рэцэптараў і іншыя. Некаторыя прычыны ўключаюць інфэкцыі верхніх дыхальных шляхоў, чэрапна-мазгавую траўму й нэўрадэгенэратыўныя захворваньні[7][8].
Дасьледаваньні нюху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасныя характарыстыкі нюху чалавека дасьледуе навука альфакамэтрыя (колькасная ацэнка паху) і адорамэтрыя (якасная ацэнка паху). Успрыманьне пахаў нельга вымераць непасрэдна. Замест гэтага выкарыстоўваюць непрамыя мэтады, такія як ацэнка інтэнсіўнасьці (як моцна адчуваецца пах?), вызначэньне парога ўспрыманьня (гэта значыць пры якой сіле пах пачынае адчувацца) й параўнаньне зь іншымі пахамі (на што падобны гэты пах?). Звычайна назіраецца прамая залежнасьць паміж парогам успрыманьня й адчувальнасьцю.
Амэрыканскія навукоўцы Рычард Аксэль і Лінда Бак атрымалі ў 2004 годзе Нобэлеўскую прэмію за дасьледаваньне нюху чалавека[9].
Эвалюцыя нюху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З эвалюцыйнага пункту гледжаньня нюх — адно з найстарэйшых і найважнейшых пачуцьцяў, пры дапамозе якога жывёлы арыентуюцца ў навакольным асяродзьдзі. Гэты аналізатар зьяўляецца адным з галоўных у шматлікіх жывёл.
Ён папярэднічаў усім іншым пачуцьцям, з дапамогай якіх жывёла магла на адлегласьці адчуваць прысутнасьць ежы, асобін супрацьлеглай плоці альбо набліжэньне небясьпекі.
Стаўка на нюх была стратэгічнай у эвалюцыі сысуноў (гл. нюх сысуноў).
У прыматаў нюх заўсёды быў трэцім пачуцьцём, пасьля зроку, слыху й нават дотыку. Але ў лемурападобных (мокраносыя прыматы) й шыроканосых малпаў яно выкарыстоўваецца для камунікацыі паміж асобінамі.
Яшчэ больш слабы нюх у чалавекападобных малпаў. Тым ня менш чалавек вылучаецца нават на іхным фоне. Масавае ператварэньне ґенаў нюхальных рэцэптараў у псэўдаґены адбылося каля шасьці мільёнаў гадоў таму[10], калі разышліся лініі продкаў людзей (гамінідаў) і шымпанзэ і ў лініі чалавека выяўляецца тэндэнцыя да двухногага перамяшчэньня.
Залежнасьць ад плоці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нюх залежыць ад плоці. Жанчыны звычайна пераўзыходзяць мужчын па адчувальнасьці, пазнаваньню й распазнаваньню пахаў[11][12][13][14][15]. У вельмі невялікай колькасьці працаў адзначана перавага мужчынскай плоці[16][17][18]. У дасьледаваньні Тулуза й Вахіда было выяўлена, што жанчыны маглі лепш за мужчын вызначаць пахі камфоры, цытрала, ружовай і вішнёвай вады, мяты й анэтоля[19]. Аналягічныя вынікі былі атрыманы ў шэрагу наступных працаў[12][20][21]. ЛеМагнен выявіў, што жанчыны былі больш адчувальныя да паху тэстастэрону[22]. Пазьнейшыя дасьледаваньні выявілі адрозьненьні ў адчуваньні пахаў многіх рэчываў уключаючы цытрал, амілацытат, вытворныя андратсэнону, экзатолід, фэнілэтылавы сьпірт, m-кісьлен і пірыдын[23][24][25]. Калега й Костэр правялі эксьперыменты зь некалькімі сотнямі рэчываў. У дзевяці рэчываў парог нюху быў ніжэй у жанчын. Яны таксама выявілі, што дзяўчынкі пераўзыходзілі хлопчыкаў па шэрагу тэстаў адрозьніваньня пахаў[24]. Калі судзіць па апошнім мэтааналізам, то ўплыў плоці нязначны. Апошні мэтааналіз пацьвердзіў тое, што нюх у жанчыны ў сярэднім ледзь лепш, але памер эфэкту й велічыня гэтых адрозьненьняў вельмі малыя[26].
Вядома, што нюх і пах жанчын, якія не прымаюць гарманальных супрацьзачаткавых сродкаў, зьмяняецца на працягу мэнструальнага цыклю[27]. Найбольш вострым нюх робіцца ў пэрыяд незадоўга да й пасьля авуляцыі, напрыклад адчувальнасьць да некаторых пахаў узрастае ў тысячы разоў[28]. У жанчын жа, якія прымаюць супрацьзачаткавыя таблеткі, нюх застаецца сталым на працягу ўсяго цыклу. У дасьледаваньні прынялі ўдзел жанчыны ад 18 да 40 гадоў, якім было прапанавана адрозьніць пахі аніжа, мускуса, гвазьдзіка, нашатыру й цытрус.
Сувязь нюху чалавека з узростам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нованароджаных немаўлятаў нюх разьвіты моцна, але за адзін год жыцьця ён губляецца на 40—50 %. Дасьледаваньне праведзенае на аснове апытаньня 10,7 млн. чалавек паказала памяншэньне адчувальнасьці нюху з узростам ва ўсіх 6 дасьледаваных пахаў[29]. Здольнасьць да адрозьніваньня пахаў таксама памяншалася. Паводле апошніх мэтааналізаў, дзе былі выяўленыя вельмі слабыя адрозьненьні, страта нюху адбываецца прыкладна роўнымі тэмпамі. У жанчын верагодней больш рэзкае падзеньне нюху прыпадае на пэрыяд мэнапаўзы[26].
Было даказана, што з узростам адбываецца атрафія нюхальных валокнаў і іхная колькасьць у нюхальнай нэрве няўхільна памяншаюцца[30][31].
Узроставая дынаміка атрафіі валокнаў нюхальнай нэрвы ў чалавека. | |
---|---|
Узрост (гады) |
Колькасьць атрафаваных валокнаў |
0—15 | 8 |
16—30 | 20 |
31—45 | 33 |
46—60 | 57 |
61—75 | 68 |
76—91 | 73 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нюх // Тлумачэньне слова. — Слоўнік «Скарнік», 2012—2023
- ^ Обоняние // Ветеринарный энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 640 с.
- ^ Обоняние // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 640 с.
- ^ Минор А. B., Калиновская И. Я. Обоняние // Большая медицинская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1981. — Т. 17 : Ниландера — Проба. — 512 с. : ил.
- ^ de March, CA; Ryu, SE; Sicard, G; Moon, C; Golebiowski, J (2015). «Structure-odour relationships reviewed in the postgenomic era». Flavour and Fragrance Journal. 30 (5): 342—361. doi:10.1002/ffj.3249.
- ^ Schacter, D; Gilbert, D; Wegner, D (2011). «Sensation and Perception». Psychology. Worth Publishers. pp. 166—171. ISBN 978-1-4292-3719-2.
- ^ Xydakis, MS; Mulligan, LP; Smith, AB; Olsen, CH; Lyon, DM; Belluscio, L (2015). «Olfactory impairment & traumatic brain injury in blast-injured combat troops». Neurology. 84 (15): 1559—67. doi:10.1212/WNL.0000000000001475. PMC 4408285. PMID 25788559.
- ^ Xydakis, MS; Belluscio, L (2017). «Detection of neurodegenerative disease using olfaction». The Lancet Neurology. 16 (6): 415—416. doi:10.1016/S1474-4422(17)30125-4. PMID 28504103. S2CID 5121325. Archived from the original on 1 December 2021. Retrieved 10 October 2019.
- ^ Тайна запаха Праверана 2008-08-18 г. Архіўная копія ад 2008-10-17 г.
- ^ A comparison of the human and chimpanzee olfactory receptor gene repertoires Архіўная копія ад 2017-09-17 г.
- ^ Brand G., Millot J-L. (2001) Sex differences in human olfaction: Between evidence and enigma. The Quarterly Journal of Experimental Psychology B, 54 № 3, 1 August 2001, pp. 259—270.
- ^ а б Cain, W.S. (1982). Odor identification by males and females: predictions vs. performance. Chemical Senses, 7 p. 129—142.
- ^ Doty, R.L., Applebaum, S., Zusho, H. & Settle, R.G. (1985). Sex differences in odor identification ability: a cross-cultural analysis. Neuropsychologia, 23 p. 667—672.
- ^ Engen, T. (1987). Remembering odors and their names. American Scientist, 75 p. 497—502.
- ^ Larsson, M., Lövdén, M. & Nilsson, L.G. (2003). Sex differences in recollective experience for olfactory and verbal information. Acta Psychologica, 112 p. 89—103.
- ^ Bailey E. H. S., Powell L. M. (1885) Some special tests in regard to the delicacy of the sense of smell. Trans Kans Acad. Sci. 9 p. 100—101.
- ^ Amoore J. E., Venstrom D. (1966) Sensory analysis of odor qualities in terms of the stereochemical theory. J. Food Sci. 31 p. 118—128.
- ^ Venstrom D. Amoore J. E. (1968) Olfactory threshold in relation to age, sex or smoking. J. Food Sci. 33 p. 264—265.
- ^ Toulouse, E. and Vaschide, N. (1899) Mesure de l’odorat chex l’homme et chez la femme. Comptes Rendue des Sceances de la Societe de Biologie et de Ses Filiales, 51 p. 381—383.
- ^ Kloek J. (1961). The smell of some steroid sex-hormones and their metabolites: reflections and experiments concerning the significance of smell for the mutual relation of the sexes. Psychiat. Neurol. Neurochir. 64 p. 309—344.
- ^ Doty R. L. et al. (1984) Science 226 p. 1441—1443.
- ^ Le Magnen J. (1952) Les phenomenes olfacto-sexuels chex l’homme. Archives des Sciences Physiologiques, 6 p. 125—160.
- ^ Deems D. A., Doty R. L. (1987) Age-related changes in the phenyl ethyl alcohol odor detection threshold. Trans Penn Acad. Opthamol. Otolaryngol. 39 p. 646—650.
- ^ а б Koelega H. S., Koster E. P. (1974) Some experiments on sex differences in odor perception, Ann. NY Acad. Sci. 237 p. 234—246.
- ^ Schneider R. A. and Wolf S. (1955) Olfactory perception thresholds for citral utilizing a new type olfactorium. Journal of Applied Physiology. 8 p. 337—342.
- ^ а б Piotr Sorokowski, Maciej Karwowski, Michał Misiak, Michalina Konstancja Marczak, Martyna Dziekan. Sex Differences in Human Olfaction: A Meta-Analysis (англ.) // Frontiers in Psychology. — 2019. — Т. 10. — ISSN 1664—1078. — doi:10.3389/fpsyg.2019.00242.
- ^ Запах женщины. Гормоны делают женщин привлекательными на запах // Статья в № 9 от 2018 г. журнала «Наука и Жизнь».
- ^ Navarrete-Palacios E., Hudson R., Reyes-Guerrero G., Guevara-Guzman R. (2003) Lower olfactory threshold during the ovulatory phase of the menstrual cycle. Biol. Psychol. Jul 63 № 3 p. 269—79. PMID 12853171
- ^ Gilbert A. N., Wysocki C. J. (1987) The Smell Survey Results. National Geographic 122 p. 514—525.
- ^ Блинков С. М., Глезер И. И. (1964) Мозг человека в цифрах и таблицах. Л. 180 с.
- ^ Smith C. G. (1942) Age incidence of atrophy of olfactory nerves in man. J. Comp. Neurol. 77 N 3, p. 589—596.