Назарэтанкі на Беларусі
Ордэн Сьвятой Сям'і з Назарэту (CSFN) на Беларусі — адгалінаваньне (ад 2008 правінцыя) ордэну назарэтанак на Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 1908 3 сястры Ордэну Сьвятой Сям’і з Назарэта прыехалі ў Горадню на месца сясьцёр брыгітак. Першай настаяцелькай кляштару стала Паўла Марыя Гажыч, якая памерла ў 1935. Пры сваім кляштары сёстры-законьніцы мелі навіцыят. У агуле, перад вайной там жыло й працавала каля 100 сясьцёр, якія займаліся, у асноўным, навучаньнем дяцей.
У Наваградак першыя сёстры прыехалі па запрашэньні япіскапа Зыгмунта Лазінскага ў верасні 1929.
У часе нямецкай акупацыі сястра Марыя Канізія (Эўгенія Мацкевіч) зарганізавала ў Навагрудку на просьбу бацькоў польскіх дзецей сакрэтнае навучанне польскай мовы і гісторыі. Заняткі адбываліся ў прыватных домах, а колькасць вучняў не перавышала 50. Вясной 1943 дзеці былі рыхтаваныя пра прыняцця Першай Камуніі. Школа была разкрытая Беларусамі, якія склалі данос да афіцэра жандармерыі — Панькова. Ён аднак прыхільна адносіўся да палякаў і данос зігнараваў. Хутка данос быў паўтораны ў Гестапа. Заняткі прадаўжаліся аж да часу арыштаваньня манашак. 31 ліпеня сястра Марыя Канізія і 10 іншых манашак была арыштаваных з заказу Гебетскамісара, а пазней, 1 жніўня 1943 года каля 4 гадзіны, разстреляных у лесе 5 км ад Навагрудка[1] (5 сакавіка 2000 яны былі бэатыфікаваныя). У часе вайны быў забраны і кляштар, які пазьней быў прыстасаваны пад шпіталь для псыхічна хворых. Сёстры былі вымушаныя жыць у адным пакоі ў сэмінарыі, падзеленым на дзьве часткі: сталоўку й спальню. У 1958 у Горадні засталіся толькі 4 сястры. У 1990-я кляштар быў вернуты сёстрам.
Сёньня назарэтанкі на Беларусі працуюць у парафіях пры касьцёлах, у біскупскіх курыях, займаюцца катэхізацыяй. У Горадні сёстры працуюць таксама ў сямейнай кансультацыі й апякуюцца бясплатнай сталоўкай для людзей бязь месца жыхарства. Дамы Ордэну існуюць у Горадні, Будславе, Івянцы, Лідзе, Менску, Маладэчне, Новагародку, Смаргоні, Касьцяневічах.
13 верасьня 2008 у Касьцёле зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Горадні ў прысутнасьці мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, біскупаў Антонія Дзям’янкі й Аляксандра Кашкевіча, а таксама Генэральнай маці назарэтанак Джэніс Фульмэр было ўрачыста абвешчана пра заснаваньне Беларускай правінцыі Ордэну на чале зь сястрой Нэрэвушай Падзяльніцкай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata... — С. 67.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юлія Шэдзько. Дарога да Бога і людзей. // Ave Maria. № 10, 2008
- Данута Бічэль. Сто гадоў дзейнасці сясцёр назарэтанак у Гродне. // Ave Maria. № 10, 2008
- Стажиньская М. Одиннадцать мучениц. — Пер. с польского Л.Михайлик. — Гродно, Гродненю Рим.-Катол. Епархия, 1999. — 74 с.
- Агнешка Грэндзік-Радзяк Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2 (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 100-годзьдзе сясьцёр назарэтанак у Беларусі
- Няхай будзе Твая воля(недаступная спасылка)