Перайсьці да зьместу

Міхаіл Афанасьеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Афанасьеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лістапада 1986(1986-11-04)[1][2] (38 гадоў)
Рост 174 см[3]
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001 Менск-2 6 (0)
2002—2004 БАТЭ 23 (5)
2005—2007 Партызан Менск 70 (9)
2008—2009 Амкар Перм 19 (2)
2010 Салют Белгарад[d] 19 (0)
2010 Кубань Краснадар 7 (0)
2011—2012 Дынама Менск 53 (6)
2013 Гомель 29 (3)
2014 Атыраў 27 (0)
2015 Шахцёр Салігорск 17 (2)
2016 Белшына 9 (2)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 38 (5)
2018—2019 Факел 44 (5)
2019 Іслач 10 (0)
2020—2021 Тарпэда-БелАЗ 35 (1)
Зборныя
2004 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2004—2009 Беларусь (да 21) 46 (11)

Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Таксама мае грамадзянства Казахстану[4].

Выхаванец менскай школы «Зьмена». Гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасьля гуляў у іншых расейскіх клюбах, як то за «Кубань» і «Салют».

У лютым 2011 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь менскім «Дынама». У сьнежні 2012 году пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 году стаў гульцом «Гомля»[5]. У «Гомлі» трывала выступаў у асноўным складзе, звычайна на пазыцыі правага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 году падпісаў кантракт з казаскім клюбам «Атыраў». У сакавіку 2014 году атрымаў грамадзянства Казахстану, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянэрам у мясцовым чэмпіянаце[6]. У студзені 2015 году пакінуў «Атыраў» па заканчэньні кантракту[7] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8].

Пачатак сэзону 2015 году быў вымушаны прапусьціць праз траўму, вярнуўся на поле ў канцы траўня. Па вяртаньні быў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэньні сэзону кантракт з гульцом было пастаноўлена не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 году Афанасьеў пакінуў Салігорск[9]. У студзені 2016 году далучыўся да складу «Белшыны»[10]. У бабруйскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі флянгавага абаронцы. У чэрвені 2016 году скасаваў кантракт зь «Белшынай»[11] і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У складзе жодзінскага клюбу быў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сэзону 2016 году забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі і гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі»[13]. У сэзоне 2017 году засаваўся гульцом асноўнага складу, аднак па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[14].

У лютым 2018 году стаў гульцом расейскага «Факела»[15]. Пакінуў каманду пасьля сэзону 2018—2019 гадоў у ліпені 2019 году і пачаў трэнавацца зь «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клюбам[16]. Спачатку гуляў у пачатковым складзе каманды, пазьней стаў выходзіць на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[17]. У студзені 2020 году зноў стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[18]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе жодзінцаў, але пасьля пераважна выходзіў на замену. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[19]. У сэзоне 2021 году радзей зьяўляўся на полі, выкарыстоўваўся як гулец ратацыі.

У пачатку 2022 году завяршыў кар’еру і перайшоў на пасаду трэнэра-адміністратара ў жодзінскім клюбе[20][21]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[22].

Быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі. Уважаецца рэкардсмэнам моладзевай зборнай паводле колькасьці праведзеных матчаў і забітых галоў.

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2015, 2020
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 17 2
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 9 2
Тарпэда-БелАЗ 15 5
2017 Найвышэйшая ліга 23 0
  1. ^ а б в Mikhail Afanasjev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Mikhail Afanasyev // FBref (мн.)
  3. ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-79/
  4. ^ Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство (рас.)
  5. ^ Футбол. Михаил Афанасьев подписал контракт с "Гомелем" (рас.) Архіўная копія ад 2013-02-04 г.
  6. ^ Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство (рас.)
  7. ^ Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау» (рас.)
  8. ^ Михаил Афанасьев подписал контракт с "Шахтером" (рас.)
  9. ^ Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  10. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (рас.)
  11. ^ Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (рас.) Архіўная копія ад 2 лютага 2024 г.
  12. ^ Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  13. ^ Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  14. ^ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. ^ Афанасьев стал одноклубником Рекиша в "Факеле" (рас.)
  16. ^ Афанасьев подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
  17. ^ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (рас.) Архіўная копія ад 2019-12-13 г.
  18. ^ Афанасьев вернулся в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  19. ^ Михаил Афанасьев продлил контракт с Торпедо-БелАЗ (рас.) Архіўная копія ад 8 лютага 2024 г.
  20. ^ Коломыц и Афанасьев вошли в тренерский штаб Молоша в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  21. ^ Футбол. Михаил Афанасьев завершил игровую карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2023-03-29 г.
  22. ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]