Перайсьці да зьместу

Міхась Раманюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Раманюк
Міхась Раманюк
Дата нараджэньня 3 студзеня 1944(1944-01-03)[1]
Месца нараджэньня Кавалі, Брагінскі раён
Дата сьмерці 4 верасьня 1997(1997-09-04)[2] (53 гады)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца вучобы
Занятак мастак, мастацтвазнаўца, этнограф

Міха́сь Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, в. Кавалі, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 4 верасьня 1997, Менск, Беларусь) — беларускі мастацтвазнаўца і этнограф.

Нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці, але дзяцінства прайшло ў вёсцы Старынкі Койданаўскага раёну. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часапіс «Мастацтва Беларусі(be)» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ўласнымі рукамі; падарожныя дзёньнікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Міхася Раманюка — артыкулы і ілюстрацыі ў энцыкляпэдыях: «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя», «Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі», «Этнаграфія Беларусі»… Памёр ва ўзросьце 53 гадоў ад анкалягічнай хваробы.

У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», што складаецца з архіўных фатаздымкаў ды фатаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967—1980 гадоў. Строі вызначаны аўтарам згодна вылучаным аўтарам этнаграфічным рэгіёнам Беларусі:

  • Заходняе Палесьсе;
  • Усходняе Палесьсе;
  • Прыдняпроўе;
  • Цэнтральная Беларусь;
  • Панямоньне і Наддзьвіньне.
Маркі Рэспублікі Беларусь з малюнкамі Міхася Раманюка
Міхаіл Раманюк. «Беларускі нацыянальны касцюм»

Адкрыў для навукі такі жанр нацыянальнай творчасьці, як маляванка[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхась Раманюксховішча мультымэдыйных матэрыялаў