Міт Ромні
Міт Ромні | |
па-ангельску: Mitt Romney | |
70-ы губэрнатар Масачусэтсу | |
---|---|
2 студзеня 2003 — 4 студзеня 2007 | |
Папярэднік: | в. а. Джэйн Сўіфт |
Наступнік: | Патрык Дэваль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 сакавіка 1947 (77 гадоў) Дэтройт, Мічыган, ЗША |
Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША |
Сужэнец: | Эн Ромні |
Дзеці: |
Таґарт (нар. 1970) Мэт’ю (нар. 1971) Джошуа (нар. 1975) Бэнджамін (нар. 1975) Крэйг (нар. 1981) |
Бацька: | Джордж Ромні |
Маці: | Ленор Ромні |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ўілард Міт Ромні (па-ангельску: Willard Mitt Romney; нарадзіўся 12 сакавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі палітык. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году ад Рэспубліканскае партыі. Чалец Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён (мармоны).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардзкі унівэрсытэт, дзе правучыўся два сэмэстры. З Стэнфарду Міт адправіўся ў Францыю, дзе займаўся місіянэрскай працай.
Па вяртаньні з Францыі Ромні паступіў ва ўнівэрсытэт Брыгама Янґа, скончыўшы яго ў 1971 годзе з дыплёмам бакаляўра ґуманітарных навук. Пасьля гэтага паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаўшы ў 1975 годзе ступень доктара права й магістра дзелавога адміністраваньня (MBA)[2].
Зьяўляўся старшынём арґкамітэту зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіты 2002 году. Працаваў ґубэрнатарам штату Масачусэтс з 2003 па 2007 гады. Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскае партыі на выбарах 2008 году, аднак 7 лютага, пасьля «супэраўторку», зьняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны зьезд, Макейн — 707 галасоў, Гакабі — 195 галасоў).
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году. Перамог на ўнутрыпартыйным праймэрыз у склад Рэспубліканскай партыі у некалькіх штатах[3]. Па хадзе перадвыбарнай кампаніі адбыўся канфуз, калі камандай Міта Ромні ў траўні быў выпушчаны дармовы мабільны дастасунак для смартфонаў «iPhone» і іншых прыладаў з апэрацыйнай сыстэмай «Apple iOS», якое ўсталёўвае ў перасылальныя малюнкі словы «Амэрыка лепей зь Мітам» з памылкай друку ў выглядзе слова «Amercia», што стала чыньнікам шматлікіх насьмешак у СМІ й інтэрнэце[4].
Вядомы праз уласныя рэзкія выказваньні ў бок кіруючых рэжымаў Расеі й Кітаю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.workwithdata.com/person/mitt-romney-1947
- ^ Міт Ромні. nndb.com
- ^ Пабіў супернікаў яўкай. Расейская газэта
- ^ A better Amercia typo distracts from roll out of romney campaign mobile app. Washington Post
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міт Ромні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка сеціва
- Біяґрафія на WhoRunsGov.com
- Біяграфія на National Governors Association
- Фінансавая інфармацыя на OpenSecrets.org
- Навіны й камэнтары пра Ромні на The Guardian
- Працы Міта Ромні ці пра яго на WorldCat