Міраслаў Лазоўскі
Міраслаў Лазоўскі | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1973 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 траўня 2023[2] (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў і Белы легіён |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лазоўскі (неадназначнасьць).
Мірасла́ў Лазо́ўскі (10 ліпеня 1973, Менск, Беларуская ССР — 16 траўня 2023, Бахмут, Украіна) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў «Белага легіёну».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Менску. Маці паходзіць са Случчыны, бацька — з роду Лазоўскіх зь вёскі Гаі на Магілёўшчыне.
У 1995 годзе ўступіў у «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў», пасьля стаў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну». У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна.
У сакавіку 2000 году быў першым асуджаным паводле артыкулу 167.10 КаАП Беларусі («дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці не перарэгістраваных палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў»).
Затрымліваўся ў ліпені 2008 году па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня на Дзень незалежнасьці. У 2017 годзе затрыманы па так званай «справе патрыётаў». Празь некалькі месяцаў вызвалены. У тым жа годзе 8 верасьня ажаніўся зь Сьвятланай[3].
Кнігавыдавецкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў інжынэрам матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пасьля ў выдавецтве «Кнігазбор». Заснаваў супольна з гісторыкам Мікалаем Плавінскім кніжную сэрыю «Беларусь у войнах»[4]. У сэрыі былі выдадзеныя кнігі[5]:
- Мікалай Плавінскі. Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года. Серыя «Беларусь у войнах». — Мінск: Медысонт, 2015
- Плавінскі М. А. Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў. Мінск: Галіяфы, 2013
- Дзмітрый Матвейчык. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: Нарыс баявых дзеянняў. — Мінск: Медысонт, 2013
Эміграцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля пратэстаў 2020 году зьехаў ва Ўкраіну, ваяваў у беларускім добраахвотніцкім аддзеле з расейскімі агрэсарамі[6]. За адвагу ў баях быў узнагароджаны беларускім Мэдалём за баявыя заслугі[7].
Загінуў падчас баёў пад Бахмутам.
Быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Жалезнага рыцара[8].
Узнагароды[9]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль Беларускай Народнай Рэспублікі за баявыя заслугі (09.03.2023, № 004)
- Ордэн Жалезнага рыцара (з кавалерскім крыжом) ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (25.06.2023), пасьмяротна
- Мэдаль «Гонар і Годнасьць» Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі (09.06.2023, № 1), пасьмяротна
Украіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заахвочвальная адзнака Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны «За мужнасьць пры выкананьні спэцзаданьняў» (02.12.2022, № 2845)
- Ордэн «За мужнасьць ІІІ ступені» (указ Прэзыэнта Ўкраіны ад 14.06.2023, № 387165), пасьмяротна
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе Роўна ў гонар Міраслава Лазоўскага названая вуліца[10].
25 сакавіка 2024 г. У Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны была адчыненая пэрсанальная экспазыцыя памяці Міраслава Лазоўскага[11].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Персона. Міраслаў Лазоўскі: нацыяналізм — здаровая ідэалогія Telegraf.by
- Як рыхтавацца да вайны з Расеяй? Размова з У. Мацкевічам, Белсат, 2016 г.
- «Ідэя Х». Міраслаў Лазоўскі — Гутарка на «Эўрарадыё»
- Міраслаў Лазоўскі пра Курапаты — Відэа, 2019 г.
- Найноўшая гісторыя Беларусі: як ствараўся «Белы легіён». Фоты, відэа. — Наша Ніва, 01.07.2014
- «Генэрал Мыш» — фільм Альянса Расьсьледавальнікаў Беларусі пра Міраслава Лазоўскім
- Міраслаў Лазоўскі — лёс героя. Дакумэнтальны фільм рэж. Вольгі Воранавай, Беларусь, Белсат, 2023
- Добраахвотнік Урбановіч: «Апошняе, што пачуў ад Лазоўскага: „З Богам!“» — Радыё Свабода, 19.06.2023
- «Мяне адзінага выцягнулі з-пад завалаў у Бахмуце». Аповед беларускага добраахвотніка «Нёмана» — Зьміцер Панкавец, Радыё Свабода, 08.02.2024
- Такі мог быць і ў дружыне Рагвалода, і ў крылатых гусарах Хадкевіча". Пра загінулага Міраслава Лазоўскага ўспамінае пабрацім «Дуб» — Радыё Свабода, 01.06.2023
- «Мы 20 гадоў рыхтавалі будучую эліту сілавых структур». Сяргей Бульба — пра Міраслава Лазоўскага і іх працу за кадрам — Наша Ніва, 26.05.2023
- Белы легіён і расійскія фашысты, капітуляцыя Лукашэнкі, на вайне называлі Генералам | ЛАЗОЎСКІ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Радыё „Свабода“ // Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёну“ (белар.) — 2023.
- ^ а б в Сярод пяці каліноўцаў, што загінулі пад Бахмутам, быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёна“ (белар.) — 2023. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ Фігурант „справы патрыётаў“ Міраслаў Лазоўскі ажаніўся // Наша Ніна, 30 верасьня 2017 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Адбылася прэзентацыя кніг з серый «Беларусь у войнах» і «Такая гісторыя» — Budzma.org, 25.02.2014
- ^ Мікалай Плавінскі. «Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў» — Новы час, 12.03.2013
- ^ Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёну“ Беларусы на вайне. Радыё „Свабода“ (26 траўня 2023). Праверана 26 траўня 2023 г.
- ^ Міраслаў Лазоўскі — Рада БНР, 27 траўня 2023 г.
- ^ Міраслаў Лазоўскі пасмяротна прыняты ў кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара (бел.) Новы час
- ^ In memoriam Міраслаў Лазоўскі (1973—2023) — Рада БНР, афіцыйны сайт, 10.7.2023
- ^ Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце (бел.) Наша Ніва
- ^ https://nmiu.org/novyny/2961-do-muzeiu-peredaly-rechi-myroslava-lazovskoho-zasnovnyka-biloruskoi-viiskovo-patriotychnoi-ornanizatsii-bilyi-lehion День Волі Білорусі — Нацыянальны музэй гісторыі Ўкраіны, афіцыйны сайт, 25.03.2024
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 16 траўня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Бахмуце
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара
- Узнагароджаныя Мэдалём БНР за баявыя заслугі
- Кавалеры ордэна «За мужнасьць»
- Беларускія палітыкі
- Загінулі ў бітвах расейска-ўкраінскай вайны
- Полк імя Кастуся Каліноўскага