Перайсьці да зьместу

Мілідаўская гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілідаўская гара
Мілідаўская гара
Найвышэйшы пункт
Вышыня 320 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына, Смаргонскі раён
Кантынэнт Эўропа[1][2]
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Ашмянскае ўзвышша
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Мілідаўская гара на мапе Беларусі
Мілідаўская гара
Мілідаўская гара
Мілідаўская гара

Мілідаўская гарагара ў Беларусі, найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша, на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Вышыня 320 м.

Гара — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня. Складзеная марэнавымі суглінкамі, валуновымі аточыкамі і буйназернавымі пяскамі, у ніжняй і сярэдняй частках палога—лёсападобнымі пылаватымі суглінкамі. Вяршыня гары мае выгляд узгорка, стромкасьць паўночнага і заходняга схілаў да 35°, паўднёвага да 10°. Верхняя частка пакрытая лесам, сярэдняя і ніжняя часткова пад ворывам.

Мілідаўская гара прываблівае турыстаў маляўнічым ляндшафтам; папулярныя лыжныя паходы выходнага дня.

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9