Перайсьці да зьместу

Музэй Вікторыі і Альбэрта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Вікторыі і Альбэрта
Victoria and Albert Museum
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне ЛёнданВялікабрытанія
Адрас Лёндан, Паўднёвы Кенсынгтан, Корнўэл Гардэн
Наведнікаў
Створаны 1894 г.
Адкрыты 1852
Дырэктар Марк Джонс
Геаграфічныя каардынаты 51°29′27″ пн. ш. 0°7′38″ з. д. / 51.49083° пн. ш. 0.12722° з. д. / 51.49083; -0.12722Каардынаты: 51°29′27″ пн. ш. 0°7′38″ з. д. / 51.49083° пн. ш. 0.12722° з. д. / 51.49083; -0.12722
Музэй Вікторыі і Альбэрта на мапе Вялікабрытаніі
Музэй Вікторыі і Альбэрта
Музэй Вікторыі і Альбэрта
Музэй Вікторыі і Альбэрта
www.vam.ac.uk

Музэй Вікторыі і Альбэрта — музэй у Лёндане, найбуйнейшы ў сьвеце музэй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Займае плошчу 51 000 м² і мае 145 галерэяў. Уваход вольны.

Генры Коўл

Заснаваны ў 1852 року — на наступны рок пасьля таго, як у Лёндане адбылася першая «Сусьветная выстава вырабаў прамысловасьці ўсіх нацыяў». Першапачатковая назва ўстановы — Музэй вытворцаў. Сьпярша ён разьмяшчаўся ў Мальбара Хаўсе, потым у Самарсэт Хаўсе, дзе знаходзілася Каралеўская акадэмія мастацтваў. Першы дырэктар музэю — Генры Коўл (1808—1882). Ён і стаў ініцыятарам прыдбаньня рэчаў ужытковага мастацтва (і навукі) з выставы.

Музэй не зьбіраў першасную калекцыю. Краінам-удзельніцам Сусьветнай выставы экспанаты не вярталіся, і Лёндан умомант стаў уласьнікам выдатнага сабраньня, якое засталося толькі дапаўняць.

Распачаліся клопаты па праектаваньні ўласнага памяшканьня. І толькі ў чэрвені 1857 р. новы музэйны будынак урачыста адкрыла каралева Вікторыя. Новаўвядзеньнем сталася выкарыстаньне газавага асьвятленьня, што давала магчымасьць азнаёміцца з экспанатамі шырокім слаям насельніцтва і рамесьнікам.

Сучасную назву — Музэй Вікторыі і Альбэрта — установа атрымала толькі ў 1899 р. (прынц Альбэрт памёр яшчэ ў 1861 р., Вікторыя — у студзені 1901-га). Насамрэч каралева і ейны муж ня маюць ніякага дачыненьня да стварэньня калекцыі музэю і перасьледавалі толькі мэту зацьверджаньня сваёй вядомасьці на будучыню.

Герб і лягатып музэю

Музэй разьмясьціўся ў раёне Паўднёвы Кенсынгтон. Будынкі перабудоўваліся, руйнаваліся і дапаўняліся. Для аздабленьня былі выкарыстаныя фрэскі, мастацкі чыгун, вітражы, мазаікі, кераміка. Архітэктура і аздабленьне нясуць усе адзнакі гістарычных стыляў і эклектыкі.

У рокі 2-й сусьветнай вайны экспанаты былі эвакуяваныя і схаваныя, а будынкі музэю, не зважаючы на бамбаваньне Лёндану, атрымалі нязначныя пашкоджаньні. Але музэйныя галерэі страцілі вітражы эпохі каралевы Вікторыі.

На 1960-я рокі прыйшлося дабудоўваньне памяшканьняў бібліятэкі па мастацтве. Частка музэйных памяшканьняў рана атрымала электрычнасьць. Музэй мае 145 галерэяў для экспазыцыяў, кавярню, лекцыйную залю, крамы.

Галерэя скульптураў
  • Архітэктурныя фрагмэнты, гіпсавыя копіі, мадэлі будоўляў
  • Прыкладное мастацтва Азіі
  • Прыкладное мастацтва кантынэнтальнай Эўропы ад антычнасьці да нашых дзён
  • Прыкладное мастацтва Вялікай Брытаніі
  • Кераміка і парцалян розных краінаў сьвету
  • Гісторыя моды і ювэлірныя вырабы
  • Мэбля розных эпохаў
  • Вырабы са шкла
  • Мэталы і сплавы
  • Жывапіс і малюнак, расейскія абразы
  • Фатаграфія
  • Гісторыя тэатру
  • Тэкстыль
  • Скульптура розных эпохаў
  • Графіка і кнігадрук
  • Аддзел рэстаўрацыі і кансярвацыі
  • Рэклямны і асьветны аддзел
  1. ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  2. ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
  • The Victoria and Albert Museum: The History of its Building, John Physick 1982
  • Western Furniture: 1350 To the Present Day In the Victoria and Albert Museum London, Christopher Wilk 1996
  • Design & the Decorative Arts: Britain 1500—1900, Michael Snodin & John Styles 2001
  • Creating the British Galleries at the V&A: A study in museology, Christopher Wilk & Nick Humphrey, Editors, 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]