Перайсьці да зьместу

Могілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
уваход на могілкі Росы ў Вільні

Могілкі — участак тэрыторыі, адмыслова прызначаны для пахаваньня памерлых або іх праху пасьля крэмацыі. Пахаваньне ў зямлі — старажытны і найбольш распаўсюджаны спосаб пахаваньня.

У 2001 годзе набыў моц Закон Беларусі «Аб пахаваньні і пахавальнай справе». На красавік 2014 году ў Менскім раёне налічвалася 119 могілак, якія даглядала прадпрыемства «Рытуальныя паслугі Менскага раёну». У Менску сярод 23-х могілак хаваць дазвалялі толькі на трох — Заходніх, Калодзішчанскіх і Паўночных. Аднаразовая плата на ўтрыманьне могілак складала 5 базавых велічыняў, а для месьцічаў пры пахаваньні на вясковых могілках — 20 БВ[1].

  1. ^ Сяргей Расолька. Калі скончана зямное быцьцё // Зьвязда : газэта. — 9 красавіка 2014. — № 69 (27679). — С. 3. — ISSN 1990-763x.