Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі | |
польск. Mateusz Morawiecki | |
Матэвуш Маравецкі ў 2016 | |
Прэм’ер-міністар Польшчы | |
---|---|
11 сьнежня 2017 — 13 сьнежня 2023 | |
Прэзыдэнт: | Анджэй Дуда |
Папярэднік: | Бэата Шыдла |
Наступнік: | Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 чэрвеня 1968[1][2][3][…] (56 гадоў) |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Сужэнец: | Івона Маравецкая[d] |
Дзеці: | Аляксандра Маравецкая[d], Іерамія Маравецкі[d], Магдалена Маравецкая[d] і Ігнацы Маравецкі[d] |
Бацька: | Корнэль Маравецкі[d][1] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Матэ́вуш Яку́б Мараве́цкі (польск. Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер ураду, міністар разьвіцьця і фінансаў. Прэм’ер-міністар Польшчы з 11 сьнежня 2017 году да 13 сьнежня 2023 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын лідэра «Салідарнасьці» Карнэля Маравецкага.
Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1992). Вывучаў бізнэс-адміністраваньне ва Ўроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Ўнівэрсытэце Цэнтральнага Канэктыкуту. Атрымаў дыплём MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Ўроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытаньні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбурскім унівэрсытэце. Прайшоў курс у школе мэнэджмэнту імя Келага ў Паўночна-заходнім унівэрсытэце ў ЗША.
У 1996—2004 гадах выкладаў ва Ўроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Ўроцлаўскім політэхнічным інстытуце.
З 1998 году займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзыдэнтам.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнай рады Ніжнесылескага ваяводзтва ад Выбарчай акцыі Салідарнасьці.
У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам разьвіцьця ва ўрадзе Бэаты Шыдла. У сакавіка 2016 году ўступіў у партыю «Права і справядлівасьць», да гэтага быў беспартыйным чальцом ураду. Зь верасьня 2016 году — міністар разьвіцьця і фінансаў.
Пасьля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 сьнежня 2017 году вылучаны партыяй «Права і справядлівасьць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki
- ^ а б Wallenfeldt J. Mateusz Morawiecki // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Mateusz Morawiecki // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ https://www.workwithdata.com/person/mateusz-morawiecki-1968
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ва Ўроцлаве
- Выпускнікі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Міністры фінансаў Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі