Перайсьці да зьместу

Малаяламская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
മലയാളം വിക്കിപീഡിയ
Тып энцыкляпэдыя
Даступныя мовы малаялам
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Пачатак працы 21 сьнежня 2002 (22 гады таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць, задарма, неабавязкова
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
ml.wikipedia.org

Малая́ламская Вікіпэ́дыя (малаялам: മലയാളം വിക്കിപീഡിയ) — разьдзел Вікіпэдыі на мове малаяламе. Быў запушчаны 21 сьнежня 2002 году. На 23 красавіка 2011 году утрымліваў 17 688 артыкулаў. На сёньняшні дзень гэты разьдзел зьмяшчае 86 422 артыкулы[1].

Вікіпэдыя на мове малаяламе былая створана зь ініцыятывы студэнта Вінода Мэнона (Vinod Menon M.P.) 21 сьнежня 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён заставаўся ключавым аўтарам разьдзелу, а сам падзел разьвіваўся даволі павольна. Амаль усе ўдзельнікі малаяламскае Вікіпэдыі на той момант былі прадстаўнікамі народу малаялі, які жыве за межамі штату Кералы ў Індыі, дзе жыве большасьць носьбітаў гэтае мовы. Развіцьцё разьдзелу таксама абцяжарвала адсутнасьць Унікод-стандарту для мовы малаяламу.

Да сярэдзіны 2004 году Ўнікод і інструмэнты ўводу набываюць папулярнасьць. Атрымлівае распаўсюджваньне вядзеньне блёгаў на малаяламе. Гэтыя прылады выкарыстоўваюцца й для працы на Вікіпэдыі. Такім чынам да сьнежня 2004 году колькасьць артыкулаў дасягае 100. У сярэдзіне 2005 году назіраецца прыток удзельнікаў, а ў верасьні 2005 року зьяўляецца першы адміністратар. Празь месяц ён становіцца бюракратам, і, такім чынам, гэты разьдзел становіцца самадастатковым ў пляне кіраваньня.

Першым буйным СМІ, якое напісала пра малаяламскую Вікіпэдыю, стала штодзённая газэта «Mathrubhumi», якая напісала пра праект 2 верасьня 2007 году ў межах свайго «Sunday Supplement»[2]. Гэта выклікала значную цікавасьць да праекту, і павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў.

Па меры павелічэньня колькасьці артыкулаў рабіліся захады па павелічэньні іхняй якасьці. Калі разьдзел пераадолеў мяжу ў 10 000 артыкулаў 1 чэрвеня, шэраг друкаваных і онлайн-газэтаў напісаў пра гэтую падзею[3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13].

Колькасьць артыкулаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 10 красавіка 2006 г. — 500 артыкулаў.
  • Верасень 2006 г. — 1000 артыкулаў.
  • 15 студзеня 2007 г. — 2000 артыкулаў.
  • 30 чэрвеня 2007 г. — 3000 артыкулаў.
  • 23 ліпеня 2012 г. — 25 000 артыкулаў
  • Красавік 2013 г. — 30 000 артыкулаў.
  • Сьнежань 2020 — 71 500 артыкулаў.
  1. ^ Сьпіс Вікіпэдыяў паводле колькасьці артыкулаў / больш за 100 000
  2. ^ Sunday Supplement, Mathrubhumi, September 2, 2007
  3. ^ A milestone for Malayalam Wiki (анг.) // The Hindu11th June, 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.
  4. ^ Mathrubhumi print edition, June 1, 2009
  5. ^ 'മലയാളം വിക്കി'ക്ക്‌ പതിനായിരത്തിന്റെ നിറവ്‌ (малаял.) // Mathrubhumi Online Edition01 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.
  6. ^ «ഇവിടെ ക്ലിക്ക് ചെയ്യുക» Kerala Kaumudi print edition 4th June, 2009
  7. ^ Asianet News, June 1, 2009
  8. ^ മലയാളം വിക്കിപീഡിയയില്‍ 10000 ലേഖനങ്ങള്‍! (малаял.) // Webdunia01 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.
  9. ^ മലയാളം വിക്കിയില്‍ 10000 ലേഖനങ്ങള്‍ (малаял.) // TechVidya01 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.
  10. ^ മലയാളം വിക്കിപീഡിയയില്‍ 10000 ലേഖനങ്ങള്‍ (малаял.) // e-Pathram03 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.
  11. ^ Siraj Newspaper, Print Edition, 3rd June, 2009, Page 5
  12. ^ മലയാളം വിക്കിപീഡിയ (малаял.) // KottayamVartha02 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г. , June 02, 2009 Архівавана 19 жніўня 2009 году.
  13. ^ Malayalam Wikipedia completes 10,000 article milestone (анг.) // kochivibe.com02 June 2009 г. Праверана 13 October 2009 г.