Лёнданскія могілкі Сьвятога Панкрата
Могілкі Сьвятога Панкрата і Ісьлінгтана (па-ангельску: St Pancras and Islington Cemetery) — могілкі ва Ўсходнім Фінчлі, Паўночны Лёндан зьяўляюцца месцам пахаваньня шэрагу вядомых беларускіх грамадзкіх і рэлігійных дзеячаў і месцам памінаньня продкаў беларусамі Брытаніі.
Могілкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Могілкі разьмешчаныя ў Лёнданскім раёне Барнэт і зьяўляюцца адным з найвялікшых пахавальных месцаў Вялікабрытаніі. Могілкі прызнаныя гістарычнай адметнасьцю “2й ступені” у Рэестры Ангельскай Гістарычнай Спадчыны. Могілкі былі заснаваныя ў 1854 годзе і сталі першымі ў Лёндане дзяржаўнымі могілкамі[1][2].
Магілы выбітных беларусаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод іншых на могілках Сьвятога Панкрата пахаваныя:
- Біскуп Часлаў Сіповіч
- а. Аляксандар Надсан
- архімандрыт Леў Гарошка
- а. Язэп Германовіч (Вінцук Адважны)
- Аляксандар Лашук, адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі
- а. Тамаш Падзява[3][4]
- Дамінік Аніська, публіцыст
- а. Канстантын Маскалік, сьвятар, дыктар Радыё Ватыкана
- а. Францішак Журня, сьвятар
- брат Мікалай Баговіч, манах
- Ян Міхалюк, старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Барбара Марцынкевіч, маці Алены Міхалюк
- Павал Навара, адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Васіль Тур, сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Надзея Іванова
Месца памінаньня продкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйна могілкі Сьвятога Панкрата зьяўляюцца месцам, дзе беларусы Брытаніі зьбіраюцца на Дзяды, дзень памінаньня продкаў, каб “успомніць суродзічаў, якія воляю пакручастага лёсу спачываюць у розных кутках зямной кулі.“[3][5][6]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Магіла архімандрыта Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча
-
Магіла біскупа Чэслава Сіповіча
-
Магіла а. Аляксандра Надсана
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ St Pancras and Islington Cemetery, Historic England, [Могілкі Сьвятога Панкрата і Ісьлінгтана, Гістарычная Англія], 25.01.2002
- ^ A history of Islington and St Pancras Cemetery, Family Tree [Гісторыя могілак Ісьлінгтана і Сьвятога Панкрата, Сямейнае дрэва], 02.11.2018
- ^ а б Кастусь Лашкевіч, Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане, 30.10.2011, ТUT.BY
- ^ Гардзіенка Наталля, Беларусы Вялікабрытаніі. - Мінск: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, 2010. Ст. 511-513
- ^ Дзяды ў Лёндане, Наша Ніва, 27.10.2008
- ^ Дзяды ў Лёндане – 2 лістапада, Беларусы ў Вялікабрытаніі