Перайсьці да зьместу

Лянгабарды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лянгабарды, лямбарды (ням.: Langobarden, літаральна — «даўгабародыя») — германскае племя.

Паводле легенды, каб лянгабарды здаваліся больш шматлікімі й каб запалохаць ворага, перад бітвай лянгабардзкія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын.

Першапачаткова жылі на левым беразе ніжняй Эльбы (Бардэнгау), у V стагодзьдзі праніклі ў вобласьць Дуная, дзе прынялі арыянскае хрысьціянства, у 493 г. разбурылі дзяржаву герулаў, у 526 г. дзяржаву гепідаў і занялі Паноньню.

У 568 годзе ўварваліся адтуль пад правадырствам Альбаіна ў Італію, заваявалі паўночную частку краіны (цяперашняя Лямбардыя) і заснавалі Лянгабардзкую дзяржаву са сталіцай у Павіі.

Лянгабардзкае права было кадыфікавана на лацінскай мове («Эдыкт», упершыню выдадзены ў 644 г., перагледжаны пазьней). Пасьля спыненьня дынастыі караля Аўтарыса (584—590 гг.) і дачкі баварскага князя Ліутпранда (713-44 гг.) Тэадэлінды зноў узрасла магутнасьць лянгабардаў. Папы, аднак, здолелі спыніць лянгабардаў у Італіі й пасьпяхова перашкаджалі іх імкненьню да аб’яднаньня дзяржавы пры дапамозе франкаў.

Жалезная карона, якой каранаваліся кіраўнікі лянгабардаў.

Айстульф (740-56 гг.) не мог узяць Рым з-за ўмяшаньня франкскага караля Піпіна (754—755 гг.); яго пераемнік Дэзідэрый (756-74 гг.) здаўся ў 774 г. Карлу Вялікаму пасьля сямімесячнай аблогі Павіі. Дзяржава лянгабардаў была далучана да францкай. Паданьні лянгабардаў захаваліся ў апавяданьнях Паўла Дыякана. Яны таксама згаданыя ў «Залатой легендзе» (лац.: Legenda Aurea).

Далі назву італьянскай вобласьці Лямбардыя.