Лян (Францыя)
Лян | |||||
франц. Laon | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | О-дэ-Франс | ||||
Дэпартамэнт: | Эна | ||||
Кіраўнік: | Антуан Лефеўр[d] | ||||
Плошча: | 42 км² | ||||
Вышыня: | 183 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 25 219 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 600,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 02000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°33′48″ пн. ш. 3°37′25″ у. д. / 49.56333° пн. ш. 3.62361° у. д.Каардынаты: 49°33′48″ пн. ш. 3°37′25″ у. д. / 49.56333° пн. ш. 3.62361° у. д. | ||||
Лян | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-laon.fr/ |
Лян (па-француску: Laon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эна ў рэгіёне О-дэ-Франсе (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пікардыі). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 25 219 чалавек. Старая частка гораду разьмешчана на ўзгорку вышынёй 188 мэтраў, ля падножжа разьмешчаны новыя раёны гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчэньне гальскага паселішча на вяршыні натуральнага ўзвышэньня заахвоціла рымлянаў умацаваць гэта месца, даўшы яму назву Laudunum.
У V стагодзьдзі сьвяты Рэмігіюс, зьяўляючыся мясцовым выхадцам, прызначыў Лян рэзыдэнцыяй аднаго з падначаленых яму біскупаў. Тут нарадзілася Бэртрада, маці Карла Вялікага. Іхныя нашчадкі яшчэ больш ўзьвялічылі горад, зрабіўшы яго адным з галоўных цэнтраў палітычнага жыцьця ў франскай дзяржаве. Тут нарадзіліся каралі Францыі Людовік IV і яго сын Лётар III. Толькі з прыходам да ўлады Гуга Капэта ў 987 годзе францускія каралі канчаткова зацьвердзілі сваю сталіцу ў Парыжы.
Ключавой падзеяй сярэднявечнай гісторыі Ляна было паўстаньне мяшчанаў супраць біскупа Годры, падушанае Людовікам VI. Падчас Стогадовай вайны горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, аднак у ваеннай гісторыі застаўся дзякуючы бітвы пры Ляне 1814 году паміж хаўрусьнікамі расейска-прускімі войскамі пад камандаваньнем прускага фэльдмаршала Гебгарда Блюхера, і французамі пад правадырствам Напалеона. Французы беспасьпяхова штурмавалі крэпасьць Ляна на высокім пагорку, а потым адкаціліся пад ударамі Блюхера.
Падчас Франка-прускай вайны ў 1870 годзе нейкі інжынэр падарваў парахавы склад, загубіўшы 500 мяшчанаў і пашкодзіўшы сьцяну сабора; ніжні горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак на зыходзе Другой сусьветнай вайны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнай гарадзкой славутасьцю ва ўсе часы быў сабор Нотр-Дам — адзін з найбольш дасканалых узораў паўночнафранцускага гатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў XII стагодзьдзі, дабудоўваўся ў 1205—1215 гадах. Да таго ж часу належаць будынак суседняга манастыра й царква сьвятога Мартына. Вялікая падземная заля ў гатычным стылі цяпер прыстасавана пад шпіталь. У гарадзкім музэі выстаўлены рэдкія сярэднявечныя рэчы й карціны братоў Ленэн — ураджэнцаў Ляна. У двары музэю месьціцца капліца, выбудаваная ў XII стагодзьдзі тампліерамі. На адной з плошчаў стаіць помнік яшчэ аднаму лянцу — Жаку Маркету, які першым з эўрапейцаў наведаў вярхоўі ракі Місысыпі.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лян (Францыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў