Перайсьці да зьместу

Лямбардыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг рэгіёну

Лямба́рдыя (па-італьянску: Lombardia, па-лямбардзку: Lumbardía) — гістарычная вобласьць[1] і адміністрацыйны рэгіён на паўночным захадзе Італіі. Плошча рэгіёну складае каля 24 000 км², насельніцтва — амаль 10 млн. чалавек[2]. Самы вялікі рэгіён Італіі паводле плошчы і колькасьці насельніцтва[3]. На поўначы Лямбардыя мяжуе са Швайцарыяй, на поўдні з рэгіёнам Эмілія-Раманьня, Трэнтына-Альта Адыджэ і Вэнэта на ўсходзе і П’емонтам на захадзе. У склад Лямбардыі ўваходзяць правінцыі Бэргама, Брэшча, Варэзэ, Кома, Крэмона, Лека, Лёды, Мантова, Мілан, Монца-э-Брыянца, Павія, Сондрыё. Сталіца — Мілян[4].

Месцазнаходжаньне Лямбардыі на мапе Італіі
  1. ^ ЛОМБАРДИЯ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://web.archive.org/web/20200423112746/https://bigenc.ru/world_history/text/2182612 Дата обращения: 14.06.2020
  2. ^ Territory and population (анг.). Regione Lombardia (15 мая 2020).
  3. ^ Ламбардыя // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 114
  4. ^ The Editors of Encyclopaedia Britannica (3 лютага 2015) Lombardy - Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана 14 чэрвеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лямбардыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў