Люі Габрыель Сюшэ
Люі Габрыель Сюшэ (па-француску: Louis-Gabriel Suchet, 2 сакавіка 1770, Ліён — 3 студзеня 1826, Марсэль) — герцаг Альбуфэрскі (1-ы, 11 студзеня 1813), маршал Францыі (1811), пэр Францыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын фабрыканта шаўковых вырабаў у Ліёне. Пачаў службу ў 1792 годзе валянтэрам рэспубліканскіх войскаў. У 1798 годзе атрымаў генэральскі чын і прызначаны начальнікам штабу італьянскага войска. Асаблівыя заслугі аказаны былі ім пры абароне Генуі супраць значна праўзыходных сіл аўстрыйцаў (1800).
Сюшэ ўдзельнічаў у кампаніях 1805, 1806 і 1807 гадоў, па заключэньні Тыльзыцкага міру камандаваў корпусам, які стаў у Сылезіі, а ў канцы 1808 году павёў яго ў Гішпанію. Бліскучая вайсковая дзейнасьць яго ў гэтай краіне ўзнагароджана была ў 1812 годзе (пасьля заваёвы Валенсіі) тытулам герцага Альбуфэрскага.
Пасьля рэстаўрацыі Сюшэ падпарадкаваўся каралю, атрымаў у камандаваньне Паўднёвае войска і прызначаны пэрам Францыі, але ў 1815 годзе перайшоў на бок Напалеона. Прызначаны начальнікам альпійскага войска, ён уступіў у Савою, але перад напорам праўзыходных аўстрыйскіх сіл павінен быў адступіць. Выключаны каралём са сьпісу пэраў, ён у 1819 годзе быў адноўлены ў гэтым званьні.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люі Габрыель Сюшэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў