Люка Пачолі
Люка Пачолі | |
Luca Pacioli | |
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Эўкліда, карціна невядомага мастака, але, магчыма, што Якопа дэ Барбары | |
Дата нараджэньня | не раней за кастрычнік 1446 і не пазьней за кастрычнік 1448[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Сан-Сэполькра, Флярэнтыйская рэспубліка |
Дата сьмерці | не раней за 15 красавіка 1517 і не пазьней за 20 кастрычніка 1517[1] |
Месца сьмерці | Сан-Сэполькра, Флярэнтыйская рэспубліка |
Занятак | манах жабрацкага ордэна, матэматык, эканаміст, бугальтар, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік, прэсьбітар |
Навуковая сфэра | матэматыка, тэалёгія |
Месца працы | унівэрсытэт Пэруджы, Мілянскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгальтэрыі |
Фра Люка Барталямэо дэ Пачолі (па-італьянску: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 1445, Сан-Сэполькра — 19 чэрвеня 1517, Сан-Сэполькра) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгальтарскага ўліку.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачолі нарадзіўся каля 1445 году ў італьянскім мястэчку Сан-Сэполькра ў правінцыі Арэцца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводзтве купцу Фолька дэ Бэльфольччы, вучыўся ў майстэрні П’ера дэля Франчэска. У 1470 годзе ўступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 годзе апублікаваў сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арытмэтыкі, геамэтрыі, дробаў, прапорцыяў і прапарцыйнасьці» (італ. Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з разьдзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэньнях і запісах» ({мова-it|Tractatus de computis et scripturis|скарочана}}), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгальтарскага ўліку, як то падвойны запіс, дэбэт, крэдыт, балянс і іншыя паняткі.
У 1497 годзе паводле запрашэньня Лядавіка Сфорца пераехаў у Мілян, дзе пазнаёміўся зь Леанарда да Вінчы.
У 1509 годзе Люка выпусьціў трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім разьвіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі й з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыху кожнай літары была роўнай дзясятай частцы вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выкананьня шрыфту была дакладнасьць будовы й руплівасьць вымалёўваньня кожнага элемэнту літары, бо ўсе акруглыя элемэнты штрыху абавязкова былі цыркулёвымі. Шрыфт Пачолі строга тэхнічны й прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны й манатонны[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Teodoro F. P. D. PACIOLI, Luca // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2014. — Vol. 80.
- ^ Г. Ф. Кликушин «Шрифты: Для художников-оформителей». — Мн.: «Полымя», 1980. — 320 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люка Пачолі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў