Перайсьці да зьместу

Арэцца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэцца
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дата заснаваньня IX стагодзьдзе да н. э.
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 296 ± 1 м
Каардынаты 43°27′48″ пн. ш. 11°52′42″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы aretini
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0575
Паштовы індэкс 52100
Нумарны знак AR
Узнагароды
Silver medal for civil merit
Сайт comune.arezzo.it (італ.)
Арэцца на мапе Італіі
Арэцца
Арэцца
Арэцца

Арэ́цца (па-італьянску: Arezzo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Гэта таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места знаходзіцца за 80 км ад Флярэнцыі.

Згодна з запісамі, пакінутымі Тытуса Лівіюсам, горад быў адной з сталіцаў этрускаў. У 311 годзе да н. э. быў заваяваны рымлянамі, якія ператварылі яго ў важны вайсковы пункт. Арэцыюм выступіў на баку Гая Марыюса ў грамадзянскай вайне, а па перамозе другога боку, Сулы, тут у паўразбураным горадзе была закладзеная калёнія вэтэранаў пад назовам Арэцыюм-Фідэнс. Пры гэтым старая этруская арыстакратыя не была зьнішчаная, гэтак вядомы заступнік мастацтва Гай Цыльніюс Мэцэнат паходзіў з шляхетнага арэтынскага этрускага роду. Горад працягваў квітнець, стаўшы трэцім паводле велічыні горадам у Італіі за часам караляваньня Актавіяна Аўгуста. Места, у прыватнасьці, было добра вядомае сваімі экспартаванымі ганчарнымі вырабамі, характэрным паліваным арэтынскім посудам, цёмнаглінянымі і чырвонаразмаляванымі вазамі.

Відарысы Арэцца.

У III—IV стагодзьдзях Арэцца стаўся эпіскапскай сядзібай. Гэта адзін зь нямногіх гарадоў, чыя пераемнасьць біскупаў добра задакумэнтаваная да сёньня, часткова таму, што біскупы дзейнічалі як фэўдалы ў час Сярэднявечча. Рымскі горад быў разбураны, часткова падчас Гатычнай вайны і ўварваньня лянгабардаў у канцы VI стагодзьдзя, часткова быў разабраны мясцовымі жыхарамі. Камуна Арэцца выйшла з-пад улады біскупа ў 1098 годзе і функцыянавала як незалежная камуна да 1384 году. Горад амаль заўсёды быў на баку гібэлінаў, часта змагаючыся супраць гвэльфскай Флярэнцыі. У 1252 годзе ў горадзе быў заснаваны Арэтынскі ўнівэрсытэт. Пасьля разгрому ў бітвы пры Кампальдына ў 1289 годзе, у выніку якой загінуў біскуп Гульельміна Ўбэртыні, Арэцца пачала губляць сваю значнасьць. У 1384 году места апынулася пад флярэнтыйскім валадарствам.

У XV стагодзьдзі ў горадзе працаваў П’ера дэльля Франчэска, які пісаў фрэскі ў мясцовай царкве Сан-Франчэска-дзі-Арэцца. Пасьля горад зьведаў эканамічны і культурны заняпад. У XVIII стагодзьдзя францускія войскі, ачоленыя Напалеонам Банапартам, захапілі Арэцца, але неўзабаве горад ператварыўся ў цэнтар супраціву захопнікам. У 1860 годзе места ўвайшло у склад каралеўства Італіі. Арэцца значна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны. Горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі і падвяргаўся налётам авіяцыі антыгітлераўскай кааліцыі. 16 ліпеня 1944 году, калі да гораду ўжо падступалі войскі антыгітлераўскай кааліцыі, у Арэцца ўзьнялася паўстаньне супраць фашысцкага ўраду, падтрыманае партызанамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]