Леччэ
Леччэ | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Кіраўнік: | Маўра Гаціноні[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 49 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0832 | ||
Паштовы індэкс: | 73100 | ||
Нумарны знак: | LE | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°21′7.24″ пн. ш. 18°10′8.90″ у. д. / 40.3520111° пн. ш. 18.1691389° у. д.Каардынаты: 40°21′7.24″ пн. ш. 18°10′8.90″ у. д. / 40.3520111° пн. ш. 18.1691389° у. д. | ||
Леччэ | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.lecce.it |
Леччэ (па-італьянску: Lecce) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Апуліі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У месьце працуе Салентыйскі ўнівэрсытэт. Дзякуючы сваёй багатай архітэктуры ў стылі барока Леччэ часам называюць «Паўднёвай Флярэнцыяй»[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле легенды, у часы Траянскай вайны існаваў горад пад назвай Сыбар, заснаваны мэсапамі. Ён быў заваяваны рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э., атрымаўшы назву Люпія[4]. Пры імпэратары Адрыяне, то бок у II стагодзьдзі, горад быў перанесены на 3 кілямэытры на паўночны ўсход, атрымаўшы назву Ліцэя або Ліцыюм. Леччэ займеў тэатар і амфітэатар і быў зьвязаны з Адрыянавым портам. Сьвяты Аронцыюс, які сам паходзіць зь Леччэ, некалі быў першым хрысьціянскім біскупам гораду. Сёньня ён зважаецца сьвятым заступнікам гораду[5].
Пасьля зьнікненьня Заходняй Рымскай імпэрыі Леччэ быў разрабаваны каралём остготаў Татылам за часам Гатычных войнаў. Рымскае панаваньне над горада было адноўленае ў 549 годзе і заставаўся часткай Усходняй Рымскай імпэрыі цягам V стагодзьдзяў з кароткімі часамі ўлады сарацынаў і лянгабардаў. Пасьля нармандзкай заваёвы ў XI стагодзьдзі Леччэ аднавіў сваю гандлёвую і палітычную значнасьць. Граф Танкрэд зь Леччэ быў апошнім нармандзкім каралём Сіцыліі. Графства Леччэ было адным з найбуйнейшых і найважнейшых фэодаў у каралеўстве Сыцыліі з 1053 па 1463 гады, калі яно было беспасярэдне далучанае да каронных земляў. З XV стагодзьдзя Леччэ зважаўся адным з найважнейшых гарадоў паўднёвай Італіі, і, пачынаючы з 1630 году, разьвіцьцё ў месьце атрымаў стыль барока. Каб прадухіліць уварваньне асманаў, у першай палове XVI стагодзьдзя Карл V, які таксама быў імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі, узьвёў новыя муры і замак. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя горад пакутваў ад пошасьці чумы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/app/?i=P02
- ^ «Lecce: Italy». Lifeinitaly.
- ^ «LUPIAE (Lecce) Apulia, Italy». The Princeton Encyclopedia of Classical Sites.
- ^ «Sant’Oronzo, la storia del patrono di Lecce». Italiani.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)