Латунь
Латунь, мосенж (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасьці легіравальных элемэнтаў.
Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасьць 8300—8800 кг/м³; трываласьць (σв) да 600Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасьць.
Латунь з утрыманьнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Такая Латунь мае высокую плястычнасьцю і ўстойлівасьцю да карозіі, выкарыстоўваецца для вырабу радыятарных трубаў і да т. п. Латунь з утрыманьнем каля 30 % Zn называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваньнем, валачэньнем.
У шматкампанэнтныя латуні для атрыманьня лепшых мэханічных і антыкаразійных уласьцівасьцяў дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, сьвінец і іншыя элемэнты (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэтаў у машынабудаваньні і ў мастацкіх вырабах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Латунь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў