Кіра Муратава
Кіра Муратава | |
Кіра Георгіївна Муратова | |
Імя пры нараджэньні | Кіра Караткова |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 лістапада 1934 |
Месца нараджэньня | м. Сарока, Каралеўства Румынія |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 2018 |
Месца сьмерці | Адэса, Украіна |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | Адэса, Украіна |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | |
Занятак | Кінарэжысэрка |
Навуковая сфэра | фільм[1] і кінарэжысура[d][1] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1958—2018 |
Сябра ў | Нацыянальны зьвяз кінэматаграфістаў Украіны[d] |
Маці | Натальля Скурту[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0613645 |
Кíра Мурáтава (па-ўкраінску: Кіра Муратова; 5 лістапада 1934, Сарока, Каралеўства Румынія — 6 чэрвеня 2018, Адэса, Украіна) — савецкая і ўкраінская кінарэжысэрка, сцэнарыстка, акторка кіно.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Каралеўстве Румынія ў м. Сарока (цяпер тэрыторыя Малдовы) у сям'і расейца Георгія Караткова і румынкі Натальлі Скурту[2]. У 1952 годзе Муратава пачала вучыцца на філялягічным факультэце МДУ, але праз год у 1953 годзе перайшла на рэжысэрскі факультэт УДІК (Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, цяпер Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава). Навучалася ў студыі Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай[3]. У 1961 годзе Кіра Муратава стала штатнай рэжысэркай на Адэскай кінастудыі.
Фільм «Кароткія сустрэчы» (Короткие встречи) стаў ейнай першай самастойнай працай у якасці рэжысэркі. Ейны наступны фільм «Доўгае разьвітаньне» (Долгие проводы) быў забаронены на больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя спэцыяльнай пастановай ЦК КП Украіны. У 1987 годзе фільм атрымаў узнагароду на Міжнародным кінафэстывалі ў Лякарна[4].
Сапраўднай падзеяй некалькіх міжнародных кінафэстываляў стаў фільм «Настройнік» (Настройщик) (2004 году[5].
У 2012 годзе рэжысэрка зьняла свой апошні, 22-гі фільм, «Адвечнае вяртаньне» (Вечное возвращение), прэм'ера якога адбылася ў Рыме[6].
Памерла 6 чэрвеня 2018 году ў Адэсе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютнымі стужкамі маладой сцэнарысткі і рэжысэркі сталі кароткамэтражны фільм «У стромкага яра» (У крутого яра) 1962 году і мастацкі фільм «Наш сумленны хлеб» (Наш честный хлеб) 1964 году, які яна зьняла разам з мужам Аляксандрам Муратавым[7].
Фільмы Муратавай неаднаразова падвяргаліся цэнзуры ў Савецкім Саюзе, але ўсё ж Муратава здолела зарэкамендаваць сябе як карыфэйку сучаснага савецкага кінематографу і з 1960 году здолела пабудаваць вельмі пасьпяховую кінакар'еру[8].
Сярод найбольш прыкметных працаў савецкага пэрыяду — фільмы «Зьмена лёсу» (1987) і «Астэнічны сындром» (1989). Самым вядомым фільмам постсавецкага пэрыяду зьяўляецца фільм «Настройнік» (2004), які стаў сапраўднай сэнсацыяй на некалькіх міжнародных кінафэстывалях.
У 1997 годзе К. Муратава атрымала ганаровае званьне акадэміні Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Украіны[9].
Кіра Муратава зьяўляецца рэжысэркай наступных фільмаў:
• 1958 — «Веснавы дождж» (Весенний дождь) (кароткамэтражны, сумесна з Муратавым)
• 1961 — «У стромкага яра» (У крутого яра) (кароткамэтражны, сумесна з Муратавым)
• 1964 — «Наш сумленны хлеб» (Наш честный хлеб) (сумесна з Муратавым)
• 1967 — «Кароткія сустрэчы» (Короткие встречи)
• 1971 — «Доўгае разьвітаньне» (Долгие проводы)
• 1978 — «Пазнаваючы белы сьвет» (Познавая белый свет)
• 1983 — «Сярод шэрых камянёў» (Среди серых камней)
• 1987 — «Зьмена лёсу» (Перемена участи)
• 1989 — «Астэнічны сындром» (Астенический синдром)
• 1992 — «Чульлівы міліцыянт» (Чувствительный милиционер)
• 1994 — «Захапленьні» (Увлеченья)
• 1997 — «Три гісторыі» (Три истории)
• 1999 — «Ліст у Амэрыку» (Письмо в Америку) (кароткамэтражны)
• 2001 — «Другарадныя людзі» (Второстепенные люди)
• 2002 — «Чэхаўскія матывы» (Чеховские мотивы)
• 2004 — «Настройнік» (Настройщик)
• 2004 — «Даведка» (Справка) (кароткамэтражны)
• 2007 — «Два ў адным» (Два в одном)
• 2007 — «Лялька» (Кукла) (кароткамэтражны)
• 2009 — «Мэлёдыя для катрынкі» (Мелодия для шарманки)
• 2012 — «Адвечнае вяртаньне» (Вечное возвращение).
Грамадзянская пазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яна займала праўкраінскую пазыцыю. У прыватнасьці, яна выказвалася супраць расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе[10], падтрымлівала Эўрамайдан[11] і ўкраінізацыю кіно, калі ва Украіне пачалі здымаць фільмы на ўкраінскай, а не на расейскай мове[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Iulia Popovici, Viața și moartea unui comunist basarabean. Iuri Korotkov, tatăl Kirei Muratova, Observator Cultural, 14-07-2017, Nr. 880, https://www.observatorcultural.ro/articol/viata-si-moartea-unui-comunist-basarabean-iuri-korotkov-tatal-kirei-muratova/
- ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
- ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
- ^ Kira Muratova. The More Things Change …. filmmuseum.at/en/. 2019, https://web.archive.org/web/20210801024606/https://www.filmmuseum.at/en/film_program/scope?schienen_id=1571190632956
- ^ Кіра Муратова // НСКУ, 2018, https://web.archive.org/web/20180614023616/http://www.ukrkino.com.ua/people/?id=234
- ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
- ^ Muratova, Kira 1934—2018 (Kira Georgievna Korotkova). encyclopedia.com. 2018, https://www.encyclopedia.com/arts/educational-magazines/muratova-kira-1934
- ^ М. В. Юр. Муратова Кіра Георгіївна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2010. — Т. 7: Мл — О. — С. 134. — 728 с.: іл. — ISBN 978-966-00-1061-1.
- ^ Кіра Муратова: Боротьба за територію — огидна! Відчепіться від України! — Українська правда. Життя, 14 квітня 2014
- ^ Кіра Муратова: «Я з Майданом» — Урядовий кур'єр, 21 березня 2014
- ^ Кіра Муратова про агресію Росії: Облиште Україну в спокої! — TheInsider, 14 квітня 2014
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Народныя артысты Ўкраіны
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Румыніі
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Памерлі ў Адэсе
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі 6 чэрвеня
- Украінскія рэжысэры
- Савецкія рэжысэры