Кіра Муратава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кіра Муратава
Кіра Георгіївна Муратова
Muratova.jpg
Імя пры нараджэньні Кіра Караткова
Дата нараджэньня 5 лістапада 1934
Месца нараджэньня м. Сарока, Каралеўства Румынія
Дата сьмерці 6 чэрвеня 2018
Месца сьмерці Адэса, Украіна
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня Адэса, Украіна
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы
Занятак Кінарэжысэрка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1958—2018
Маці Натальля Скурту[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0613645

Кíра Мурáтава (па-ўкраінску: Кіра Муратова; 5 лістапада 1934, Сарока, Каралеўства Румынія — 6 чэрвеня 2018, Адэса, Украіна) — савецкая і ўкраінская кінарэжысэрка, сцэнарыстка, акторка кіно.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Каралеўстве Румынія ў м. Сарока (цяпер тэрыторыя Малдовы) у сям'і расейца Георгія Караткова і румынкі Натальлі Скурту[1]. У 1952 годзе Муратава пачала вучыцца на філялягічным факультэце МДУ, але праз год у 1953 годзе перайшла на рэжысэрскі факультэт УДІК (Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, цяпер Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава). Навучалася ў студыі Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай[2]. У 1961 годзе Кіра Муратава стала штатнай рэжысэркай на Адэскай кінастудыі.

Фільм «Кароткія сустрэчы» (Короткие встречи) стаў ейнай першай самастойнай працай у якасці рэжысэркі. Ейны наступны фільм «Доўгае разьвітаньне» (Долгие проводы) быў забаронены на больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя спэцыяльнай пастановай ЦК КП Украіны. У 1987 годзе фільм атрымаў узнагароду на Міжнародным кінафэстывалі ў Лякарна[3].

Сапраўднай падзеяй некалькіх міжнародных кінафэстываляў стаў фільм «Настройнік» (Настройщик) (2004 году[4].

У 2012 годзе рэжысэрка зьняла свой апошні, 22-гі фільм, «Адвечнае вяртаньне» (Вечное возвращение), прэм'ера якога адбылася ў Рыме[5].

Памерла 6 чэрвеня 2018 году ў Адэсе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютнымі стужкамі маладой сцэнарысткі і рэжысэркі сталі кароткамэтражны фільм «У стромкага яра» (У крутого яра) 1962 году і мастацкі фільм «Наш сумленны хлеб» (Наш честный хлеб) 1964 году, які яна зьняла разам з мужам Аляксандрам Муратавым[6].

Фільмы Муратавай неаднаразова падвяргаліся цэнзуры ў Савецкім Саюзе, але ўсё ж Муратава здолела зарэкамендаваць сябе як карыфэйку сучаснага савецкага кінематографу і з 1960 году здолела пабудаваць вельмі пасьпяховую кінакар'еру[7].

Сярод найбольш прыкметных працаў савецкага пэрыяду — фільмы «Зьмена лёсу» (1987) і «Астэнічны сындром» (1989). Самым вядомым фільмам постсавецкага пэрыяду зьяўляецца фільм «Настройнік» (2004), які стаў сапраўднай сэнсацыяй на некалькіх міжнародных кінафэстывалях.

У 1997 годзе К. Муратава атрымала ганаровае званьне акадэміні Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Украіны[8].

Кіра Муратава зьяўляецца рэжысэркай наступных фільмаў:

• 1958 — «Веснавы дождж» (Весенний дождь) (кароткамэтражны, сумесна з Муратавым)

• 1961 — «У стромкага яра» (У крутого яра) (кароткамэтражны, сумесна з Муратавым)

• 1964 — «Наш сумленны хлеб» (Наш честный хлеб) (сумесна з Муратавым)

• 1967 — «Кароткія сустрэчы» (Короткие встречи)

• 1971 — «Доўгае разьвітаньне» (Долгие проводы)

• 1978 — «Пазнаваючы белы сьвет» (Познавая белый свет)

• 1983 — «Сярод шэрых камянёў» (Среди серых камней)

• 1987 — «Зьмена лёсу» (Перемена участи)

• 1989 — «Астэнічны сындром» (Астенический синдром)

• 1992 — «Чульлівы міліцыянт» (Чувствительный милиционер)

• 1994 — «Захапленьні» (Увлеченья)

• 1997 — «Три гісторыі» (Три истории)

• 1999 — «Ліст у Амэрыку» (Письмо в Америку) (кароткамэтражны)

• 2001 — «Другарадныя людзі» (Второстепенные люди)

• 2002 — «Чэхаўскія матывы» (Чеховские мотивы)

• 2004 — «Настройнік» (Настройщик)

• 2004 — «Даведка» (Справка) (кароткамэтражны)

• 2007 — «Два ў адным» (Два в одном)

• 2007 — «Лялька» (Кукла) (кароткамэтражны)

• 2009 — «Мэлёдыя для катрынкі» (Мелодия для шарманки)

• 2012 — «Адвечнае вяртаньне» (Вечное возвращение).

Грамадзянская пазыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яна займала праўкраінскую пазыцыю. У прыватнасьці, яна выказвалася супраць расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе[9], падтрымлівала Эўрамайдан[10] і ўкраінізацыю кіно, калі ва Украіне пачалі здымаць фільмы на ўкраінскай, а не на расейскай мове[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Iulia Popovici, Viața și moartea unui comunist basarabean. Iuri Korotkov, tatăl Kirei Muratova, Observator Cultural, 14-07-2017, Nr. 880, https://www.observatorcultural.ro/articol/viata-si-moartea-unui-comunist-basarabean-iuri-korotkov-tatal-kirei-muratova/
  2. ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
  3. ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
  4. ^ Kira Muratova. The More Things Change …. filmmuseum.at/en/. 2019, https://web.archive.org/web/20210801024606/https://www.filmmuseum.at/en/film_program/scope?schienen_id=1571190632956
  5. ^ Кіра Муратова // НСКУ, 2018, https://web.archive.org/web/20180614023616/http://www.ukrkino.com.ua/people/?id=234
  6. ^ Jane Taubman. Kira Muratova. New York: I.B. Tauris. 2005. 168 p. ISBN 9781850434092 (Kinofiles Filmaker's Companion Series #4)
  7. ^ Muratova, Kira 1934—2018 (Kira Georgievna Korotkova). encyclopedia.com. 2018, https://www.encyclopedia.com/arts/educational-magazines/muratova-kira-1934
  8. ^ М. В. Юр. Муратова Кіра Георгіївна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2010. — Т. 7: Мл — О. — С. 134. — 728 с.: іл. — ISBN 978-966-00-1061-1.
  9. ^ Кіра Муратова: Боротьба за територію — огидна! Відчепіться від України! — Українська правда. Життя, 14 квітня 2014
  10. ^ Кіра Муратова: «Я з Майданом» — Урядовий кур'єр, 21 березня 2014
  11. ^ Кіра Муратова про агресію Росії: Облиште Україну в спокої! — TheInsider, 14 квітня 2014