Перайсьці да зьместу

Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут
California Institute of Technology
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1891
Тып Nonprofit Corporation Public Benefit[d][1]
Колькасьць пэрсаналу
  • 979 чал.
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][3][4], Фэдэрацыя лічбавых бібліятэк[d][5], Навуковае супрацоўніцтва LIGO[d][6], arXiv[d][7], Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў[d][8][9], Амэрыканская рада адукацыі[d][10], Higher Education Leadership Initiative for Open Scholarship[d][11], Альянс дасьледнікаў зьвестак[d][12], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][13] і Нацыянальны альянс лічбавага кіраваньня[d][14]
Вэб-сайт caltech.edu (анг.)

Каліфарні́йскі тэхналягі́чны інстыту́т (па-ангельску: California Institute of Technology) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Пасадэне, штат Каліфорнія ў ЗША. Гэта адзін з двух вядучых ўнівэрсытэтаў ЗША поруч з Масачусэцкім тэхнялагічным інстытутам, якія спэцыялізуюцца на дакладных навуках і інжынэрыі. Калтэх уваходзіць да ліку найлепшых навучальных установаў сьвету, і ёсьць адным з самых выбіраных унівэрсытэтаў у ЗША[15][16][17]. Установа была заснаваная ў якасьці падрыхтоўчай і прафэсійнай школы Амасам Трупам у 1891 годзе. На пачатку XX стагодзьдзя школа здолела прыцягнуць да працы ва ўстанове ўплывовых навукоўцаў, як то Джорджа Элеры Гэйла, Артура Амаса Нойза і Робэрта Эндруса Мілікена. У 1934 годзе інстытут быў абраны ў Асацыяцыю амэрыканскіх унівэрсытэтаў.

Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут мае шэсьць аддзелаў зь вялікім акцэнтам на навуку і тэхніку. Першасны кампус у 50 га знаходзіцца прыблізна за 18 км на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлесу. Студэнты першага курса мусяць жыць ва ўнівэрсытэцкім гарадку, а 95% магістрантаў застаюцца ў ім у наступным. Не зважаючы на тое, што Калтэх мае шырокую вядомасьць пра студэнцкія свавольствы[18], студэнцкае жыцьцё рэгулюецца кодам гонару. Навукоўцы і інжынэры ўнівэрсытэту згулялі істотную ролю ў многіх сучасных навуковых прарывах і інавацыях, улучаючы прагрэс у навуцы ўстойлівага разьвіцьця, квантавай фізыцы, маніторынгу землятрусаў, бялковай інжынэрыі і мяккай робататэхніцы[19][20][21]. Унівэрсытэту належыць лябараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касьмічных апаратаў НАСА.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]