Перайсьці да зьместу

Жагуаран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жагуаран
Герб Жагуарану


Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 2054,382 км²
Вышыня: 26 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 53
Паштовы індэкс: 96300-000
Геаграфічныя каардынаты: 32°33′57″ пд. ш. 53°22′33″ з. д. / 32.56583° пд. ш. 53.37583° з. д. / -32.56583; -53.37583Каардынаты: 32°33′57″ пд. ш. 53°22′33″ з. д. / 32.56583° пд. ш. 53.37583° з. д. / -32.56583; -53.37583
Жагуаран на мапе Бразыліі
Жагуаран
Жагуаран
Жагуаран
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.jaguarao.rs.gov.br

Жагуара́н (па-партугальску: Jaguarão) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 26,5 тысяч чалавек[2]. Горада месьціцца на беразе аднайменнай ракі. Ну супрацьлеглым беразе знаходзіцца ўругвайскі горад Рыё-Бранка. Месты паміж сабой лучацца Міжнародным мостам імя Барона Маўа.

Стварэньне гораду ўзыходзіць да 1802 году, калі тут месьціўся вайсковы лягер, які ўзначальваў бразыльскі падпалкоўнік Мануэл Маркес дэ Соўза. Першае паселішча зьявілася тут у 1751 годзе, але пасьля ўварваньня гішпанцаў у 1763 годзе насельніцта зьбегла ў Віяман. Паводле дагавору Сан-Ільдэфонса 1777 году землі ў гэтым рэгіёне належалі гішпанцам. 6 ліпеня 1832 году паселішча атрымала статус вёскі. У 1865 годзе тут адбылася бітва пры Жагуаране, дзе бразыльскае войска змагалася з уругвайскімі вайскоўцамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]