Віяман
Выгляд
| Віяман | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1741 | ||||
| Краіна: | Бразылія | ||||
| Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 106 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Тэлефонны код: | 51 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 30°4′51″ пд. ш. 51°1′22″ з. д. / 30.08083° пд. ш. 51.02278° з. д.Каардынаты: 30°4′51″ пд. ш. 51°1′22″ з. д. / 30.08083° пд. ш. 51.02278° з. д. | ||||
Віяман на мапе Бразыліі Віяман | |||||
| http://www.viamao.rs.gov.br | |||||
Віяма́н (па-партугальску: Viamão) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 256 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць прадмесьцем Порту-Алегры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]У XVIII стагодзьдзі рэгіён сучаснага штату Рыю-Грандзі-ду-Сул меў гандлёвы шлях паміж гарадамі Саракаба і Калонія-ду-Сакрамэнту. У гэтым месцы розныя каляністы будавалі маёнткі і займаліся жывёлагадоўляй. З гішпанскім уварваньнем 1766 году паўстала неабходна ўсталяваць урадавы цэнтар капітанства ў рэгіёне. Віяман быў абраны месцам, дзе знаходзілася рэзыдэнцыя губэрнатара да 1773 году. Пасьля гэтага фактычная сталіца капітанства, якое потым стане штатам, была перанесена ў Порту-дус-Кашаяс, вядомым сёньня як Порту-Алегры.