Перайсьці да зьместу

Жагуаран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жагуаран
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Рыю-Грандзі-ду-Сул
Геаграфія
Плошча
  • 2054,382 км²
Вышыня НУМ 26 м і 56 м
Каардынаты 32°33′57″ пд. ш. 53°22′33″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы jaguarense і jaguarense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 53
Паштовы індэкс 96300-000
Сайт jaguarao.rs.gov.br
Жагуаран на мапе Бразыліі
Жагуаран
Жагуаран
Жагуаран

Жагуара́н (па-партугальску: Jaguarão) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 26,5 тысяч чалавек[2]. Горада месьціцца на беразе аднайменнай ракі. Ну супрацьлеглым беразе знаходзіцца ўругвайскі горад Рыё-Бранка. Месты паміж сабой лучацца Міжнародным мостам імя Барона Маўа.

Стварэньне гораду ўзыходзіць да 1802 году, калі тут месьціўся вайсковы лягер, які ўзначальваў бразыльскі падпалкоўнік Мануэл Маркес дэ Соўза. Першае паселішча зьявілася тут у 1751 годзе, але пасьля ўварваньня гішпанцаў у 1763 годзе насельніцта зьбегла ў Віяман. Паводле дагавору Сан-Ільдэфонса 1777 году землі ў гэтым рэгіёне належалі гішпанцам. 6 ліпеня 1832 году паселішча атрымала статус вёскі. У 1865 годзе тут адбылася бітва пры Жагуаране, дзе бразыльскае войска змагалася з уругвайскімі вайскоўцамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]