Енісей
Енісей | |
Енисей | |
Енісей каля Краснаярску | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | сутока рэкаў: Малы Енісей і Вялікі Енісей |
Вышыня вытоку | 3300 |
Вусьце | Карскае мора |
Вышыня вусьця | 0 м |
Краіны басэйну | Манголія, Расея |
Вобласьці | Тува, Хакасія і Краснаярскі край |
Даўжыня | 3487 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 19 800 м³/с |
Плошча басэйну | 2580 тыс. км² |
Енісе́й (па-эвенкійску: Іонесі «вялікая вада», па-хакаску: Кім, па-тувінску: Улуг-Хем — «вялікая рака», па-кецку: Хук, па-селькупску: Пӱӱл Тяас-қолд) — рака ў Сібіры, адна з найвялікшых рэкаў сьвету й Расеі. Упадае ў Карскае мора Арктычнага акіяну.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва паходзіць ад эвенкійскага «Іонесі» — вялікая вада.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адна з найдаўжэйшых рэкаў сьвету: даўжыня ад месца сутокі Вялікага й Малога Енісею — 3487 км, ад вытокаў Малога Енісею — 4287 км, ад вытокаў Вялікага Енісею — 4092 (4123) км. Паводле плошчы басэйну (2580 тыс. км²) Енісей займае 2-е месца сярод рэкаў Расеі (пасьля Абі) і 7-е месца сярод рэкаў сьвету. Для басэйну Енісею характэрная рэзкая асыметрычнасьць: яго правабярэжная частка ў 5,6 разы вышэй за левабярэжную.
Енісей ёсьць мяжой між Заходняй і Ўсходняй Сібір’ю. Ад Саянаў да Арктычнага акіяну Енісей праходзіць праз усе кліматычныя зоны Сібіры. Уласна Енісей пачынаецца ў месьце Кызыле на сутоку Вялікага й Малога Енісею.
Палеміка: Енісей альбо Ангара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе колькі прычынаў, паводле якіх сучасны Енісей ніжэй за суток з ракой Ангарой насамрэч можа лічыцца Ангарой:
- пры сутоку зь Енісеем Ангара нясе значна больш вады — ля паселішча Стрэлка сярэднегадавы сьцёк вады ў Енісеі складае 3350 м³/с, а ў вусьці Ангары — 4530 м³/с
- басэйн верхняй часткі Енісею складае менш за 400 тыс. км², то бок значна менш за плошчу вадазбору Ангары — 1040 тыс. км².
Такім чынам можна заключыць, што Енісей лічыцца галоўнай ракой з прычыны больш геалягічнае будовы ягонай рачной даліны й праз гістарычна складзеныя традыцыі.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месты (разьмешчанныя ўніз па цячэньні): Кызыл, Шаганар, Саянагорск, Мінусінск, Абакан, Дзіўнагорск, Краснаярск, Сасноваборск, Жалезнагорск, Лесасібірск, Енісейск, Ігарка, Дудзінка.