Дэйвід Грос
Дэ́йвід Джо́натан Грос (па-ангельску: David Jonathan Gross; нарадзіўся 19 лютага 1941, Вашынгтон) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы ў 2004 г. «за адкрыцьцё асымптатычнае свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеяньняў» (разам з Ф. Вільчакам і Д. Політцэрам).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэйвід Джонатан Грос нарадзіўся ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія 19 лютага 1941 году[3] (некаторыя крыніцы памылкова пазначаюць дату нараджэньня 10 лютага[4]). Грос скончыў Габрэйскі Унівэрсытэт Іерусаліма ў Ізраілю, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара філязофіі па спэцыяльнасьці фізыка атрымаў у 1966 годзе ў Каліфарнійскім ўнівэрсытэце ў Бэркліі. Да 1997 года працаваў ў Гарвардзкім унівэрсытэце навуковым супрацоўнікам і выкладаў у Прынстане. У дадзены момант узначальвае Інстытут тэарэтычнае фізыцы імя Кавлі Каліфарнійскага Ўнівэрсытэта Санта-Барбары.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1988 годзе атрымаў Мэдаль Дырака
- У 2000 годзе атрымаў Прэмію Харві
- У 2004 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Leidse Hoogleraren (нід.)
- ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
- ^ The International Who's who. — 76th edition. — London and New York: Routledge, 2012. — С. 824. — ISBN 978-1-85743-637-2
- ^ Лауреаты Нобелевской премии по физике: Биографии, лекции, выступления: в 3 т. — СПб.: Наука, 2013. — Т. 3, кн. 2. - 1998-2008. — С. 483. — ISBN 978-5-02-038178-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэйвід Грос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нобэлеўскі выклад (анг.)
- ArXiv papers (анг.)
- Webpage at the Kavli Institute (анг.)
- Scientific articles(недаступная спасылка) of David Gross (SLAC database) (анг.)
- BBC synopsis on the award (анг.)
- Interviews (анг.)
|