Другі закон Ньютана
Другі закон Ньютана — дыфэрэнцыйны закон мэханічнага руху, апісваючы залежнасьць паскарэньня цела ад раўнадзейнай усіх прыкладзеных да цела сілаў і масы цела. Адзін з трох законаў Ньютана.
Аб’ектам ў другім законе Ньютана зьяўляецца матэрыяльны пункт, валодуючы інэртнасьцю, велічыня якой характаразуецца масай. У клясычнай (ньютанаўскай) мэханіцы маса матэрыяльнага пункту пастаянная ў часе і не залежыць ад якіх-небудзь асаблівасьцяў яго руху і ўзаемадзеяньня зь іншымі целамі[1].
Другі закон Ньютана ў яго найбольш распаўсюджанай фармулёўцы сьцьвярджае: ў інэрцыяльных сыстэмах паскарэньне, якое набывае матэрыяльны пункт, прама прапарцыйны сіле, якая яго выклікае, і супадае зь ёй па кірунку і зваротна прапарцыйна масе матэрыяльнага пункту. У дадзенай фармулёцы другі закон Ньютана справядлівы толькі для хуткасьцяў цела нашмат меншых хуткасьці сьвятла, і ў інэрцыяльных сыстэмах адліку.
Фармулёўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У сваёй працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі» Ісак Ньютан прыводзіць наступную фармулёку свайго закону:
Зьмена колькасьці руху прапарцыйна прыкладзенай рухаючай сіле і адбываецца па кірунку той прамой, па якой гэтая сіла дзейнічае.
- Сучасная фармулёка:
У інэрцыяльных сыстэмах адліку паскарэньне, якое набывае матэрыяльны пункт, прама прапарцыйна выклікаючай яго сіле, супадае зь ёй па накірунку і зваротна прапарцыйны масе матэрыяльнага пункту.
- Запіс закону ў выглядзе формулы:
- дзе — паскарэньне цела, — сіла, прыкладзеная да цела, а — маса матэрыяльнага пункту.
- Іншы выгляд формулы:
- Фармулёўка другога закону з выкарыстаньнем паняцьця імпульсу:
У інэрцыяльных сыстэмах адліку вытворная імпульсу матэрыяльнага пункту па часе роўная дзеючай на яго сіле.
Пры такой фармулёўцы, як і раней, мяркуюць, што маса матэрыяльнага пункту нязьменная ў часе.
Пры незалежным выбары адзінак масы, сілы і паскарэньня другі закон трэба пісаць у выглядзе:
дзе — каэфіцыент прапарцыйнасьці, значэньне якога вызначаецца выбарам адзінак вымярэньня.
Дастасавальнасьць розных фармулёвак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі закон Ньютана ў выглядзе набліжана справядлівы толькі для хуткасьцяў, шмат меншых за хуткасьць сьвятла, і ў інэрцыяльных сыстэмах адліку.
У выглядзе
другі закон Ньютана дакладна справядлівы таксама ў інэрцыяльных сыстэмах адліку спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці і ў лякальна інэрцыяльных сыстэмах адліку агульнай тэорыі рэлятыўнасьці, аднак пры гэтым замест ранейшага выразу для імпульсу выкарыстоўваецца роўнасьць:
дзе — хуткасьць сьвятла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Дополнительной характеристикой (по сравнению с геометрическими характеристиками) материальной точки является скалярная величина m — масса материальной точки, которая, вообще говоря, может быть как постоянной, так и переменной величиной. … В классической ньютоновской механике материальная точка обычно моделируется геометрической точкой с присущей ей постоянной массой) являющейся мерой её инерции.» стр. 137 Седов Л. И., Цыпкин А. Г. Основы макроскопических теорий гравитации и электромагнетизма. М: Наука, 1989.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ньютана законы механікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 397—398.