Перайсьці да зьместу

Другое Баўгарскае царства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Другое Баўгарскае царства
лац. Druhoje Baŭharskaje carstva
па-баўгарску: Второ българско царство
Сьцяг Герб
1185 — 1396
Кароткая назва България
Сталіца Вэліка-Тырнава
Афіцыйная мова стараславянская мова
Афіцыйная рэлігія праваслаўе
Форма ўраду аўтакратыя
Кіраўніцтва дзяржавы
Цар Пётар IV (першы)
Канстанцін II Асень (апошні)
Гісторыя
1185 узьнікла
17 ліпеня 1393 Падзеньне Тарнова
1422 скасаваная
Цяпер зьяўляецца часткай:
Баўгарыя
Альбанія
Грэцыя
Косава
Паўночная Македонія
Малдова
Румынія
Сэрбія
Турэччына
Украіна
Чарнагорыя

Другое Баўгарскае царства (баўг. Второ българско царство) — сярэднявечная баўгарская дзяржава, якая існавала з 1185 па 1396 (па некаторых зьвестках па 1422) год.

Вызваленьне ад Бізантыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XII стагодзьдзя аб’яднаныя вугорскія, сэрбскія й францускія войскі напалі на Бізантыю, пад уладай якой знаходзілася Баўгарыя, і захапілі Сафію. Увосень 1185 году пачалося паўстаньне, падрыхтаванае й узначаленае балярамі з гораду Тарнава братамі Асенем і Пятром. Паўстаньне было пасьпяховым, і ў 1187 імпэратар Бізантыі Ісак II падпісаў мірны дагавор, паводле якога ўсе землі на поўнач ад Старой Планіны пераходзілі да адноўленага баўгарскага царства.